размежава́ць, -мяжу́ю, -мяжу́еш, -мяжу́е; -мяжу́й; -межава́ны; зак., каго-што.

1. Раздзяліць, правёўшы межы.

Р. участкі.

2. перан. Аддзяліць, адмежаваць сферы дзейнасці.

Р. абавязкі.

|| незак. размяжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. размяжо́ўванне, -я, н.

|| наз. размежава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размежава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. размяжу́ю размяжу́ем
2-я ас. размяжу́еш размяжу́еце
3-я ас. размяжу́е размяжу́юць
Прошлы час
м. размежава́ў размежава́лі
ж. размежава́ла
н. размежава́ла
Загадны лад
2-я ас. размяжу́й размяжу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час размежава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

размежава́ць сов.

1. прям., перен. размежева́ть;

р. зе́млі — размежева́ть зе́мли;

2. разграни́чить;

р. паня́цці — разграни́чить поня́тия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размежава́ць, ‑мяжую, ‑мяжуеш, ‑мяжуе; зак., каго-што.

1. Раздзяліць, правёўшы межы, граніцы. Размежаваць поле. □ Старыя сябры і прыяцелі, Турсевіч і Лабановіч, размясціліся ў кватэры найлепшым чынам. Усё падзялілі, размежавалі, і ніводзін ні ў чым не замінаў другому. Колас.

2. перан. Аддзяліць, адмежаваць адно (аднаго) ад другога. Адкрыла [Стэфа] вочы, але не адразу размежавала тое, што перажыла, і тое, што ўбачыла. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размяжо́ўваць гл. размежаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разграни́чить сов., прям., перен. размежава́ць;

разграни́чить поня́тия размежава́ць паня́цці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размежева́ть сов., прям., перен. размежава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамежава́ць, ‑мяжую, ‑мяжуеш, ‑мяжуе; зак., што.

Спец.

1. Размежаваць нанава, іначай. Перамежаваць палі.

2. Размежаваць усё, многае. Перамежаваць усю зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размяжо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размежаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размежава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад размежаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)