разма́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны; зак., што.

1. Разнесці, расцерці па якой-н. паверхні, мажучы, пэцкаючы яе.

Р. гразь па падлозе.

2. перан. і без дап. 3 лішнімі падрабязнасцямі, адступленнямі расказаць, апісаць што-н. (разм.).

|| незак. разма́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разма́заць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разма́жу разма́жам
2-я ас. разма́жаш разма́жаце
3-я ас. разма́жа разма́жуць
Прошлы час
м. разма́заў разма́залі
ж. разма́зала
н. разма́зала
Загадны лад
2-я ас. разма́ж разма́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час разма́заўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разма́заць сов., прям., перен. разма́зать; (изложить с ненужными подробностями — ещё) размусо́лить;

р. гразь па тва́ры — разма́зать грязь по лицу́;

дзе мо́жна было́ сказа́ць ко́ратка, ён любі́ў р. — где мо́жно бы́ло сказа́ть кра́тко, он люби́л разма́зать (размусо́лить)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разма́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., што.

1. Разнесці, расцерці па якой‑н. паверхні, мажучы, пэцкаючы яе. Размазаць слёзы па твары. Размазаць падцёкі. □ З носа ішла кроў, .. [Сотнікаў] размазаў яе па твары і кульнуўся з дарогі ў канаву: насупраць за вербамі ішоў, мусіць, той самы танк, што падбіў яго. Быкаў. На трэцім слове [Аўдоля] зрабіла памылку, вярнулася назад, хацела паправіць і размазала пальцам цэлае слова. Крапіва.

2. перан.; і без дап. Разм. З лішнімі падрабязнасцямі, адступленнямі расказаць, апісаць што‑н. — Чаму не скажуць? ото дзіва! — Той самы «Тэш», каб падлізацца, Гатоў хоць чорту запісацца, Яшчэ прыбавіць і размажа! — У гневе дзядзька Антось кажа. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразма́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Размазаць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разма́заны разма́занный; размусо́ленный; см. разма́заць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Размазаць па паверхні што-н.

Р. фарбу па стале.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разма́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размазаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разма́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад размазаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразма́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Размазаць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)