разляце́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - разляці́мся
2-я ас. - разлеціце́ся
3-я ас. разляці́цца разляця́цца
Прошлы час
м. разляце́ўся разляце́ліся
ж. разляце́лася
н. разляце́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час разляце́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разляце́цца, -лячу́ся, -ляці́шся, -ляці́цца; -ляці́мся, -леціце́ся, -ляця́цца; -ляці́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паляцець у розныя бакі.

Птушкі разляцеліся.

2. перан. Раз’ехацца ў розныя бакі, па розных месцах.

Дзеці выраслі і разляцеліся з роднага дому.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Разбіцца, распасціся на часткі, кавалкі ад удару, узрыву.

Талерка разляцелася ўшчэнт.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, аказацца нерэальным (разм.).

Усе мае мары разляцеліся.

5. У палёце або на бягу набраць вялікую хуткасць (разм.).

Ён так разляцеўся, што не дагнаць.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Хутка распаўсюдзіцца, зрабіцца вядомым многім.

Па вёсцы хутка разляцеліся чуткі.

|| незак. разлята́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. разлёт, -у, М -лёце, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разляце́цца сов., в разн. знач. разлете́ться; разбежа́ться;

пту́шкі ~це́ліся — пти́цы разлете́лись;

лісты́е́ліся — ли́стья разлете́лись;

тале́рка ~це́лася ўшчэ́нт — таре́лка разлете́лась вдре́безги;

надзе́і ~це́ліся — наде́жды разлете́лись;

ён так ~це́ўся, што не дагна́ць — он так разбежа́лся, что не догна́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разляце́цца, ‑лячуся, ‑ляцішся, ‑ляціцца; ‑ляцімся, ‑леціцеся; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Паляцець з аднаго месца ў розныя бакі (пра некалькіх, многіх птушак і пад., некалькі, многа самалётаў і пад.). Нашы самалёты разляцеліся і, апісаўшы кругі, з-пад нізу ўдарылі па фашыстах, разагналі іх строй. Жычка. // Разнесціся ў паветры, адляцець у розныя бакі. Лісты разляцеліся па падлозе. □ Калі ж бабёр убачыць нешта падазронае, ён так трахне хвастом, што ажно пырскі разляцяцца ва ўсе бакі. Матрунёнак. Разлютаваны Лявон як крутнуўся, дык тры Алішэўцы разляцеліся, што тыя трэскі. Сабаленка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Раз’ехацца ў розныя бакі, па розных месцах. Маці тупала ля печы — рыхтавала снеданне. Раз’ехаліся, разляцеліся яе дзеці. Адна з .. дачок .. аж на Сахалін забралася. Даніленка. — Вось і разляцелася наша сям’я, — нявесела ўсміхнулася Маша. Шамякін. // перан. Зрабіцца вядомым многім; шырока разысціся. Слава аб стаенніках пана Вашамірскага разляцелася па ўсіх ваколічных і нават далёкіх маёнтках. Бядуля. Нарэшце «вышкаўцы» дасталі грудку солі. Чуткі пра гэта вельмі хутка разляцеліся па ўсіх вёсках. Кулакоўскі.

3. Разм. Разбіцца, распасціся на часткі, кавалкі ад удару, узрыву. Шклянка ўдарылася аб камень і са звонам разляцелася на дробныя асколкі. Васілеўская. Снавалі сюды-туды нямецкія аўтамашыны, і ўжо не адна з іх разляцелася па трэскі разам з пасажырамі. Кулакоўскі.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Разм. Знікнуць, аказацца нерэальным. Самуіл ужо сам думаў аб тым, каб знайсці дзе месца ў Вільні, але раптам усе яго планы разляцеліся. С. Александровіч. Здавалася, ушчэнт разляцеліся юнацкія мары пра гераічныя подзвігі. Асіпенка.

5. У палёце набраць вялікую скорасць; пачаць палёт з вялікай скорасцю. Жук, разляцеўшыся, ударыўся ў шыбу. // Разм. Набягу набраць скорасць; разбегчыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразлята́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Разляцецца — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.

Шпакі паразляталіся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлята́цца¹, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. разляцецца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развявацца ў бакі ад павеваў ветру.

Валасы разляталіся ад ветру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распылі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв.. -пы́ліцца; -пы́лены; зак.

1. Рассеяцца. распырскацца, разляцецца (пра парашок. вадкасць і пад.).

2. перан. Разбіцца, рассеяцца на дробныя групы.

Сілы праціўніка распыліліся.

|| незак. распыля́цца, -я́ецца.

|| наз. распыле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рассы́пацца ’разрадзіцца’ (Нас., Байк. і Некр., Касп., Сержп. Прык., ТСБМ; ваўк., Стан.). Эўфемізм, да рассы́пацца ’упасці, разляцецца’, якое да сыпацца, сыпаць (гл.). Параўн. роскі́дацца ’разрадзіцца’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распылі́цца, ‑пылюся, ‑пылішся, ‑пыліцца; зак.

1. Ператварыцца ў пыл.

2. Ператварыўшыся ў пыл, разляцецца, рассеяцца.

3. Разбіцца, рассеяцца на дробныя групы. Сілы праціўніка распыліліся. // перан. Разм. Заняцца адначасова многімі справамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узляце́ць, -лячу́, -ляці́ш, -ляці́ць; -ляці́м, -леціце́, -ляця́ць; -ляці́; зак.

Узняўшыся, паляцець.

Самалёт узляцеў.

Вераб’і ўзляцелі на страху.

У. у паветра (таксама перан.: узарвацца, разляцецца ад выбуху).

|| незак. узлята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. узлёт, -у, М -лёце, м.; прым. узлётны, -ая, -ае.

Узлётная паласа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)