разлютава́цца, -ту́юся, -ту́ешся. -ту́ецца; -ту́йся; зак.

Прыйсці ў лютасць. дайсці да крайняй ступені жорсткасці: раз’юшыцца.

Мачыха так разлютавалася, што нельга было суняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлютава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разлюту́юся разлюту́емся
2-я ас. разлюту́ешся разлюту́ецеся
3-я ас. разлюту́ецца разлюту́юцца
Прошлы час
м. разлютава́ўся разлютава́ліся
ж. разлютава́лася
н. разлютава́лася
Загадны лад
2-я ас. разлюту́йся разлюту́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час разлютава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разлютава́цца сов. разъяри́ться; озло́биться; остервени́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлютава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Прыйсці ў лютасць; дайсці да крайняй ступені жорсткасці; раз’юшыцца. Мачыха гэтак разлютавалася, што нават думаць нельга было, каб папрасіць у яе чаго-кольвек на тую складчыну. Сабаленка. Бык аказаўся прыпёртым галавой да сцяны. Але ад гэтага ён разлютаваўся яшчэ больш. Паўлаў. / у перан. ужыв. У давяршэнне да ўсяго з вечара разлютавалася завіруха. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’ю́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.

Стаць раз’юшаным; разлютавацца.

Сабака раз’юшыўся, ашчэрыў зубы.

|| незак. раз’ю́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

взъяри́ться разлютава́цца, раз’ю́шыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассвирепе́ть сов. раз’ю́шыцца, разлютава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

освирепе́ть сов., разг. разлютава́цца, раз’ю́шыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлютова́ться сов., прост. разлютава́цца, раз’ю́шыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раз’ю́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.

Стаць раз’юшаным; разлютавацца. [Сенька] раз ударыў, раз’юшыўся, замахнуўся і яшчэ раз стукнуў. Краўчанка. Сабака таксама раз’юшыўся, ашчэрыў зубы. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)