разло́гі, -ая, -ае.

Шырокі, з вялікаю кронай, раскідзісты.

Р. дуб.

|| наз. разло́гасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разло́гі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разло́гі разло́гая разло́гае разло́гія
Р. разло́гага разло́гай
разло́гае
разло́гага разло́гіх
Д. разло́гаму разло́гай разло́гаму разло́гім
В. разло́гі (неадуш.)
разло́гага (адуш.)
разло́гую разло́гае разло́гія (неадуш.)
разло́гіх (адуш.)
Т. разло́гім разло́гай
разло́гаю
разло́гім разло́гімі
М. разло́гім разло́гай разло́гім разло́гіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разло́гі широ́кий; раски́дистый, разло́гий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разло́гі, ‑ая, ‑ае.

Шырокі, пакаты. На ўзбярэжжах, на разлогіх, чараты — куды ні глянь. Машара. Сэрца апалена болем, гатова даўно Выйсці насустрач вятрам на палетках разлогіх. Тарас. // Раскідзісты, разложысты. Разлогі дуб. □ Вось вялізны конь, запрэжаны ў разлогія санкі, паволі плыве па небе. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разло́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. разло́га разло́гі
Р. разло́гі разло́г
Д. разло́зе разло́гам
В. разло́гу разло́гі
Т. разло́гай
разло́гаю
разло́гамі
М. разло́зе разло́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разло́г

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. разло́г разло́гі
Р. разло́гу разло́гаў
Д. разло́гу разло́гам
В. разло́г разло́гі
Т. разло́гам разло́гамі
М. разло́гу разло́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разло́г, -у, мн. -і, -аў, м. і разло́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -ло́г, ж.

Абшар, адкрытая прастора.

Паўз Прыпяць цягнуліся пясчаныя разлогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разло́г, ‑у, м.

Абшар; адкрытая прастора. Бліскучым срэбрам выбіваліся рэчкі ў нізкіх берагах, раскрываліся шырокія разлогі балотных нізін, заросшых дзікаю травою, аерам і чаротам. Колас. Хутка абсыхалі пясчаныя разлогі паўз Прыпяць. Мележ. А там жа, на тых высокіх разлогах, сеяць ужо можна. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарані́ца, ‑ы, ж.

Паэт. Тое, што і заранка ​1. Зара-зараніца гарыць у паднябессі, Залоціць красою разлогі. Пушча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяскра́йні, ‑яя, ‑яе.

Якога нельга акінуць вокам; неабсяжны. На блакітным небе не відаць ніводнай хмаркі, і ад гэтага неба здавалася неабсяжным, бяскрайнім. Краўчанка. Збоку, за гарой, засінелі разлогі бяскрайняга лесу. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)