разла́савацца, -суюся, -суешся, -суецца; -суйся; зак. (разм.).

1. Стаць вельмі ласым; паспрабаваўшы смачнага, захацець яшчэ.

Р. мёдам.

2. перан. Тое, што і разахвоціцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разла́савацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разла́суюся разла́суемся
2-я ас. разла́суешся разла́суецеся
3-я ас. разла́суецца разла́суюцца
Прошлы час
м. разла́саваўся разла́саваліся
ж. разла́савалася
н. разла́савалася
Загадны лад
2-я ас. разла́суйся разла́суйцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час разла́саваўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разла́савацца сов., разг. разла́комиться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разла́савацца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.

Разм. Стаць вельмі ласым, адчуць яшчэ большае жаданне ласавацца. — Вось каб яшчэ арэхаў знайсці! — прамовіў Мірон. — Разласаваўся, — усміхнуўся Віктар. — Не на кожным кроку гэта здараецца, браток ты мой. Маўр. // перан. Адчуць яшчэ большае жаданне да чаго‑н.; разахвоціцца. (Якім мацней прыціскае .. [Паўлінку] к сабе і хоча пацалаваць) .. [Паўлінка:] Ого! Разласаваўся!.. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разла́комиться разла́савацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)