разе́ц, -зца́, мн. -зцы́, -зцо́ў, м.

1. Рэжучы інструмент для апрацоўкі металу, дрэва і іншых цвёрдых матэрыялаў.

Р. скульптара.

2. Пярэдні парны зуб плоскай формы.

Сківіца мае чатыры разцы.

3. перан. Пра майстэрства, манеру, стыль скульптара.

Адразу бачны р. мастака.

|| прым. разцо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разе́ц, -зца́ м., в разн. знач. резе́ц;

така́рны р. — тока́рный резе́ц;

р. ску́льптара — резе́ц ску́льптора;

скі́віца ма́е чаты́ры разцы́ — че́люсть име́ет четы́ре резца́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разе́ц, ‑зца, м.

1. Рэжучы інструмент для апрацоўкі металу, дрэва і іншых цвёрдых матэрыялаў. — [Жалеза] плыве пад разцом лёгка і мякка. Кулакоўскі. Пакуль не ступілася джала разца І рукі ад працы не зморацца, Я мушу пакінуць адбітак жыцця На камні, жалезе і золаце. Танк.

2. перан. Пра майстэрства, манеру, стыль якога‑н. скульптара.

3. Пярэдні зуб плоскай формы ў чалавека і некаторых жывёл. Губы прывычна сціскаюцца за разцамі, вушныя ракавіны шчыльна закрываюцца і, адапхнуўшыся ад берага моцнымі заднімі нагамі, .. [бабёр], як калодка, потырч бухае ў ваду. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разцо́вы гл. разец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́зчык², -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Тое, што і разец (у 1 знач.).

|| прым. рэ́зчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чыставы́, -а́я, -о́е.

1. Перапісаны, перароблены начыста; выпраўлены.

2. Прызначаны для канчатковай апрацоўкі дэталей (спец.).

Ч. разец.

Чыставая апрацоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

резе́ц в разн. знач. разе́ц, -зца́ м.;

тока́рный резе́ц така́рны разе́ц;

резе́ц ску́льптора разе́ц ску́льптара;

ка́ждая че́люсть име́ет четы́ре резца́ ко́жная скі́віца ма́е чаты́ры разцы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фасо́нны, -ая, -ае.

1. гл. фасон.

2. Зроблены па пэўным фасоне, мадэлі або прызначаны для вырабу такіх рэчаў (спец.).

Фасоннае ліццё.

Ф. разец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скарпе́ль, ‑я, м.

Спец. Каменячосны разец, долата.

[Іт. scarpello.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэ́ка, ‑і, ДМ стэцы, ж.

Драўляны разец, які выкарыстоўваецца скульптарам пры лепцы.

[Іт. stecca.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)