разду́ць сов., перен. (преувеличить) разду́ть;

р. лі́чбы — разду́ть ци́фры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разду́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

1. Тое, што і раздзьмуць.

2. Наўмысна павялічыць размеры або значэнне чаго‑н. Раздуць штаты. □ Гэтыя людзі выпадак з Раманюковай каўбасой і бочкай піва раздулі да легенды. Карпюк.

3. безас. Разм. Хваравіта павялічыць у аб’ёме, зрабіць уздутым. Жывот раздула.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разду́ты разду́тый; см. разду́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раздуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успу́шыць, ‑шыць; безас., зак., што.

Разм. Раздуць (жывот).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздува́ць несов. (преувеличивать) раздува́ть; см. разду́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбэ́хаць

‘павялічыць, пашырыць, раздуць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разбэ́хаю разбэ́хаем
2-я ас. разбэ́хаеш разбэ́хаеце
3-я ас. разбэ́хае разбэ́хаюць
Прошлы час
м. разбэ́хаў разбэ́халі
ж. разбэ́хала
н. разбэ́хала
Загадны лад
2-я ас. разбэ́хай разбэ́хайце
Дзеепрыслоўе
прош. час разбэ́хаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

распо́каць

раздуць, палопаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распо́каю распо́каем
2-я ас. распо́каеш распо́каеце
3-я ас. распо́кае распо́каюць
Прошлы час
м. распо́каў распо́калі
ж. распо́кала
н. распо́кала
Загадны лад
2-я ас. распо́кай распо́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час распо́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

раздува́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раздуваць — раздуць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. раздувацца — раздуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раздудо́рыцьраздуць; апушыць’ (Шымк. Собр.). Да дуць (гл.) з рэдуплікацыяй каранёвай часткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)