раздзяле́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. раздзяле́нне
Р. раздзяле́ння
Д. раздзяле́нню
В. раздзяле́нне
Т. раздзяле́ннем
М. раздзяле́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раздзяле́нне ср. (действие) разделе́ние; расчлене́ние; см. раздзялі́ць;

па ~нняхвоен., спорт. по разделе́ниям

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздзяле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. раздзяляць — раздзяліць (у 1–3 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. раздзяляцца — раздзяліцца (у 1–4 знач.).

•••

Па раздзяленнях (ваен., спарт.) — аддзяляючы выкананне аднаго прыёма ад другога пэўным прамежкам часу.

Раздзяленне працы — працэс адасаблення розных відаў працоўнай дзейнасці, адначасовае існаванне розных відаў працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздзялі́цца, -дзялю́ся, -дзе́лішся, -дзе́ліцца; зак.

1. гл. дзяліцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Разысціся ў чым-н., выявіць розніцу, не супасці.

Думкі раздзяліліся.

|| незак. раздзяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. раздзяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць; -дзе́лены; зак., каго-што.

1. гл. дзяліць.

2. Далучыцца да каго-н., выказаць сваё адзінадушша з кім-н.

Р. сваю радасць з сябрамі.

|| незак. раздзяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. раздзяле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчлене́ние расчляне́нне, -ння ср., раздзяле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыспе́рсія, ‑і, ж.

Раскладанне, раздзяленне, рассейванне. Дысперсія святла. Дысперсія гука.

[Лац. dispersio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыспе́рсія, -і, ж. (спец.).

Раскладанне, раздзяленне, рассейванне.

|| прым. дыспе́рсны, -ая, -ае.

Дысперсная сістэма — рэчыва ў выглядзе дробных часцінак разам з тым асяроддзем, у якім яно рассеяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біфурка́цыя, ‑і, ж.

Раздзяленне ракі, крывяноснага сасуда і інш. на дзве галіны. Біфуркацыя рэк.

[Лац. bifurcatio — раздваенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экстрагава́нне, ‑я, н.

Спец. Раздзяленне цвёрдых ці вадкіх сумесей пры дапамозе апрацоўкі іх рознымі растваральнікамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)