раздво́іць, -дво́ю, -дво́іш, -дво́іць; -дво́ены; зак., што.

Раздзяліць надвае.

Р. пасму валасоў.

Р. провад.

|| незак. раздво́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раздвае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздво́іць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раздво́ю раздво́ім
2-я ас. раздво́іш раздво́іце
3-я ас. раздво́іць раздво́яць
Прошлы час
м. раздво́іў раздво́ілі
ж. раздво́іла
н. раздво́іла
Загадны лад
2-я ас. раздво́й раздво́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час раздво́іўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раздво́іць сов. раздвои́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздво́іць, ‑двою, ‑двоіш, ‑двоіць; зак., што.

Раздзяліць надвае, на дзве часткі. Раздвоіць провад. Раздвоіць сілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздвои́ть сов. раздво́іць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздво́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раздвоіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздвае́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. раздвойваць — раздвоіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. раздвойвацца — раздвоіцца.

2. Што-небудзь раздвоенае, раздвоеная частка чаго‑н. Капыты з раздваеннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздво́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раздвоіць.

2. у знач. прым. Такі, які раздвоіўся; раздзелены надвае, на дзве часткі. [Заяц] неяк смешна кратаў раздвоенай губой, насцярожана стрыгучы вушамі. Шахавец. [Валодзя] спыніўся, каб крыху перадыхнуць, і раптам заўважыў на зямлі шырокі раздвоены след нейкай жывёлы. Ваданосаў.

3. перан.; у знач. прым. Які страціў цэльнасць, унутранае адзінства. Аб Аляксандру Іванавічу пайшла тая раздвоеная слава, калі адны цікавіліся больш яго храбрым мінулым, а другія — яго цяперашнімі паводзінамі. Пестрак. Так з раздвоеным пачуццём і пайшлі ад Іванова. Верыць ці не верыць? Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)