разгіба́ць гл. разагнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгіба́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. разгіба́ю разгіба́ем
2-я ас. разгіба́еш разгіба́еце
3-я ас. разгіба́е разгіба́юць
Прошлы час
м. разгіба́ў разгіба́лі
ж. разгіба́ла
н. разгіба́ла
Загадны лад
2-я ас. разгіба́й разгіба́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час разгіба́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разгіба́ць несов. разгиба́ть; см. разагну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгіба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разагнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разагну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

Выпрастаць сагнутае.

Р. спіну.

Р. падкову.

|| незак. разгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і разгіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгіба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгібаць — разагнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгі́б, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгібаць — разагнуць.

2. Месца, дзе прадмет разагнуты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разгіба́нка ’від лодкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Утворана ад дзеяслова разгіба́ць ’выпрастаць, распрастаць сагнутае’ (ТСБМ). Матывацыяй назве паслужыла форма або спосаб пабудовы (у выдзяўбаную калоду льюць кіпень і ставяць распоркі). Да гнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разгиба́ть несов. разгіна́ць, разгіба́ць; (выпрямлять) выпро́стваць;

рабо́тать, не разгиба́я спины́ працава́ць, не разгіна́ючы спі́ны (не разгіна́ючыся);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)