разгуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

1. Пачаўшы гуляць, захапіцца гульнёй, забавамі; развесяліцца.

Разгулялася дзіця.

2. Даць сабе поўную волю; праявіць сябе ў поўную меру сваіх сіл, здольнасцей і жаданняў; разысціся.

Футбалісты разгуляліся.

3. Дасягнуць у сваім праяўленні вялікай інтэнсіўнасці, сілы.

Разгулялася мяцеліца.

Разгулялася стыхія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгуля́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разгуля́юся разгуля́емся
2-я ас. разгуля́ешся разгуля́ецеся
3-я ас. разгуля́ецца разгуля́юцца
Прошлы час
м. разгуля́ўся разгуля́ліся
ж. разгуля́лася
н. разгуля́лася
Загадны лад
2-я ас. разгуля́йся разгуля́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час разгуля́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разгуля́цца сов.

1. в разн. знач. разыгра́ться; разгуля́ться;

дзе́ці ~ля́ліся — де́ти разыгра́лись (разгуля́лись);

мо́ра ~ля́лася — мо́ре разгуля́лось (разыгра́лось);

2. спорт. разыгра́ться;

3. (начать кутить, пьянствовать) разгуля́ться;

4. (о лошади) понести́;

конь ~ля́ўся — ло́шадь понесла́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Пачаўшы гуляць, захапіцца гульнёй, забавамі, развесяліцца. А дзіцё разгулялася. Яна падскоквала на каленях у маці, цягнулася да саламянага капелюша пажылога дзядзькі, .. шчабятала, нібы неўгамоннае птушаня. Корбан. // Аддацца нястрымнаму разгулу, п’янству. — А багацей гэты разгуляўся і стаў сябе перад раднёй паказваць, выхваляцца, што ён не да такіх рэстаранаў прывык. Ракітны.

2. Разм. Пагуляўшы некаторы час, напрактыкаваўшыся, пачаць гуляць лёгка і добра. Каманда разгулялася.

3. Даць сабе поўную волю; праявіць сябе ў поўную меру сваіх сіл, здольнасцей і жаданняў; разысціся. [Кажамяка:] Нават і не думай пра выган! Там вырасце такая трава, — будзе з касою дзе разгуляцца. Вазоў дваццаць сена! Гурскі. Раней .. мікалаеўцы секлі дровы, травілі сенажаці, як самі хацелі. Спрабавалі яны гаспадарыць у лесе і пры новым лесніку, але ў Міхала не вельмі разгуляешся. С. Александровіч. / Пра фантазію і пад. У збіўшыся на гэтую спакуслівую думку, камендант цяпер не расставаўся з ёю. Фантазія яго разгулялася. Якімовіч.

4. Дасягнуць у сваім праяўленні вялікай інтэнсіўнасці, сілы. Разгуляўся апетыт. Рэўматызм разгуляўся. □ Выцягнуць лодку назад аказалася яшчэ цяжэй, тым больш таму, што і ў студэнта разгуляліся нервы. Брыль. / Пра з’явы прыроды. На двары разгулялася лютаўская завіруха, засвістала за акном, забыла ў коміне. Шамякін.

5. Абл. Стаць ясным, сонечным пасля непагадзі. Разгулялася пагода. □ Неба разгулялася, і там-сям відаць былі нясмелыя, але выразныя агеньчыкі зорак. Значыць будзе пагода. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгу́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да разгуляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскути́ться сов., разг. разгуля́цца; расп’я́нствавацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узыгра́ць

разгуляцца, разбушавацца (узыграла ўсмешка)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узыгра́ю узыгра́ем
2-я ас. узыгра́еш узыгра́еце
3-я ас. узыгра́е узыгра́юць
Прошлы час
м. узыгра́ў узыгра́лі
ж. узыгра́ла
н. узыгра́ла
Загадны лад
2-я ас. узыгра́й узыгра́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час узыгра́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

развози́тьсяII сов. (от возня́) разг. раздурэ́цца, разгуля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Раз’юры́ццаразгуляцца’, ’раззлавацца, раз’юшыцца’ (Нас.; ашм., іўеў., Сл. ПЗБ), ’раздурэцца’, ’разгуляцца’ (Сцяшк. Сл.), разъюры́тсь ’раздражніць’ (Шпіл.), разʼюры́цца ’распаліцца палавой страсцю’, разʼюраны ’той, каго ахапіў непамерны шал’ (слонім., Жыв. НС), розʼюры́цца ’раз’юшыцца’ (ТС). Ад раз- і юр, юры́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разыгра́ться

1. (на инструменте, на сцене) разыгра́цца;

2. (увлечься игрой) разгуля́цца;

3. перен. разгуля́цца, разысці́ся; (о событиях, сражении и т. п.) разыгра́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)