разгрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

Грызці, разрываючы або раздрабняючы зубамі што-н. цвёрдае, моцнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгрыза́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. разгрыза́ю разгрыза́ем
2-я ас. разгрыза́еш разгрыза́еце
3-я ас. разгрыза́е разгрыза́юць
Прошлы час
м. разгрыза́ў разгрыза́лі
ж. разгрыза́ла
н. разгрыза́ла
Загадны лад
2-я ас. разгрыза́й разгрыза́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час разгрыза́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разгрыза́ць несов. разгрыза́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разгрызці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгрыза́ть несов. разгрыза́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгрыза́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгрызаць — разгрызці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгрыза́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разгрызціся.

2. Зал. да разгрызаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́скаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. што. Раскусваць, разгрызаць (шкарлупіну) з трэскам.

Л. сланечнік.

2. Утвараць чым-н. кароткія адрывістыя гукі, патрэскваць.

Пальцы лускаюць.

|| аднакр. лу́снуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. лу́сканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

луска́ць

‘лушчыць, раскусваць, разгрызаць, есці з хрустам што-небудзь; патрэскваць, ламаючы што-небудзь сухое; забіваць, знішчаць каго-небудзь, што-небудзь; лопацца, трэскацца’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. луска́ю луска́ем
2-я ас. луска́еш луска́еце
3-я ас. луска́е луска́юць
Прошлы час
м. луска́ў луска́лі
ж. луска́ла
н. луска́ла
Загадны лад
2-я ас. луска́й луска́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час луска́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пасхаро́тваць ’паламаць’ (карэліц., Шатал.). Славен. hfdati ’грызці, моцна біць’, ’есці с хрустам’, серб.-харв. лікск. rdati ’тс’, ’сварыць’, дуброўніцк. hrdati ’біць, моцна грукаць’. Узыходзяць да прасл. skwditi/skorditi, роднаснымі да якіх з’яўляюцца літ. skardўtiразгрызаць’, ’разрываць’, ’таўчы’, лат. skärdtt ’драбіць, таўчы’ (Трубачоў, 8, 147).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)