разга́ціна, -ы, мн. -ы, -цін, ж. (разм.).

Рагуліна, палка з развілінай.

Р. прыгадзілася на падпорку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разга́ціна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. разга́ціна разга́ціны
Р. разга́ціны разга́цін
Д. разга́ціне разга́цінам
В. разга́ціну разга́ціны
Т. разга́цінай
разга́цінаю
разга́цінамі
М. разга́ціне разга́цінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разга́ціна ж., разг. разви́лина, рогу́лина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разга́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Развіліна, рагуліна. А падпорка была дубовая. Знайшоў дзядзька Марцін гэтую разгаціну, вілаватую дубовую. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разгачы́ ’галлё’ (іўеў., Сл. ПЗБ), разга́чыкі ’адросткі (пра пер’е)’ (там жа), разга́ціна ’разгалістае дрэва’ (лях., там жа). Ад ро́зга (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рага́ціна, рагацю́лька ’неабцярэблены сук’, ’сукаватая палка’, ’расахатае дрэва’ (Сл. ПЗБ), ’развіліна, разгаціна’ (зэльв., Нар. словатв.), ’паляўнічая зброя’ (ТСБМ). Утворана ад рог1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)