разга́лісты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
разга́лісты |
разга́лістая |
разга́лістае |
разга́лістыя |
| Р. |
разга́лістага |
разга́лістай разга́лістае |
разга́лістага |
разга́лістых |
| Д. |
разга́лістаму |
разга́лістай |
разга́лістаму |
разга́лістым |
| В. |
разга́лісты (неадуш.) разга́лістага (адуш.) |
разга́лістую |
разга́лістае |
разга́лістыя (неадуш.) разга́лістых (адуш.) |
| Т. |
разга́лістым |
разга́лістай разга́лістаю |
разга́лістым |
разга́лістымі |
| М. |
разга́лістым |
разга́лістай |
разга́лістым |
разга́лістых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
надво́рак, ‑рка, м.
Частка двара каля хаты, дома. На прасторным падворку побач з калодзежам шуміць высокая разгалістая вярба. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разга́лісты, ‑ая, ‑ае.
З шырока раскінутымі галінамі, голлем. Бусел ляціць проста на высокую грушу-дзічку, што стаіць на ўскраі сяла, высокая, разгалістая, з буславым гняздом на самай вяршыні. Лынькоў. Ціха, асцярожна пашумліваў разгалісты дуб над Платонавай галавой. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кро́на 1, ‑ы, ж.
Верхняя галіністая частка дрэва. Разгалістая крона дуба. □ Не раз густою кронаю сваёй Яна [сасна] нас ад дажджоў і бур хавала. Гаўрусёў.
[Ням. Krone, ад лац. corona — вянец, карона.]
кро́на 2, ‑ы, ж.
Грашовая адзінка некаторых заходнееўрапейскіх краін, а таксама манета адпаведная вартасці. Чэхаславацкая крона. Дацкая крона.
[Ням. Krone.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
купча́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З пышнай густой кронай (пра дрэвы). Сасна расце на сухім грудку ля чыгуначнага пераезда. Купчастая, разгалістая, яна мала падобна да гонкіх сваіх сясцёр дзе-небудзь у бары. Навуменка. Садоўнік, відаць, падстрыгаў дрэвы для хараства, каб яны раслі не гонкія, а купчастыя. Пальчэўскі.
2. Пакрыты купінамі; куп’істы. Калі Віктар выбраўся на купчастую балоцістую палянку, дык убачыў, што Мірон схіліўся над журавінамі. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)