разві́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

Тое, што і развіліна (у 2 знач.).

На развілцы дарог адбылася сустрэча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разві́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. разві́лка разві́лкі
Р. разві́лкі разві́лак
Д. разві́лцы разві́лкам
В. разві́лку разві́лкі
Т. разві́лкай
разві́лкаю
разві́лкамі
М. разві́лцы разві́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разві́лка ж., разг. разви́лка, разви́лок м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разві́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Месца, дзе што‑н. разгаліноўваецца, разыходзіцца (звычайна на дзве часткі). [Бусел] аблюбаваў зручную развілку метраў на пятнаццаць ад зямлі, пачаў цягнуць туды галлё і рабіць гняздо. Самусенка. Мы ляжалі на зялёнай мураве непадалёку ад развілкі дарог, дзе стаяць слупы з указальнікамі. Навуменка. Вёска ляжала ў развілцы дзвюх гразкіх і балотных рачулак. Танк.

2. Месца, дзе разыходзяцца дарогі, вуліцы і пад. Па Маскоўскай вуліцы аўтобус нырнуў пад Заходні мост, затрымаўся на развілцы і рушыў прама. Новікаў. — Дойдзеш да развілкі на Ружанскай шашы, чакай. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разві́лак, -лку м., разг., см. разві́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разві́лак, ‑лку, м.

Разм. Тое, што і развілка. На развілку дарог Сымон спыніў каня. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расто́кі мн. л. ’развілка, перакрыжаванне дарог’ (Мат. Гом.). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распу́цце 1 ’вясенняе бездарожжа, распуціца’ (Нас.), роспу́ціца, роспу́цье ’тс’ (ТС). Ад пуць ’шлях, дарога’ (гл.). Параўн. рус. дыял. распу́ти́ться ’стать няпутным (пра бездарожжа)’.

Распу́цце 2 ’месца, дзе дарога раздвойваецца, развілка’ (Яшк.), роспу́тнік дорогі ’раздарожжа, развілка дарог’ (ТС). Параўн. славен. razpotje ’тс’. Да пуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскрэ́сы ’скрыжаванне, перакрыжаванне дарог, развілка’ (Мат. Гом.; чач., Жыв. НС), роскрэ́сны ’перакрыжаваны, скрыжаваны’: роскрэсные дорогі (ТС). Прыставачнае ўтварэнне ад крэст ’крыж’, параўн. перакрэст, перакрэ́сніца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растані́ мн. л. ’перакрыжаванне дарог’, ’развілка, месца, дзе дарога раздвойваецца, разыходжанне дарог, раздарожжа’ (Байк. і Некр., Яшк.), растанькі́ ’тс’ (Ян., Мат. Гом.), растанцы́ ’тс’ (Мат. Гом., Янк. 1), расстанцы́ ’тс’ (Сцяшк.). Гл. ро́стань.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)