развя́зны, -ая, -ае.

Залішне вольны, бесцырымонны (чалавек, яго паводзіны).

Развязныя манеры.

Паводзіць сябе развязна (прысл.).

|| наз. развя́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развя́зны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. развя́зны развя́зная развя́знае развя́зныя
Р. развя́знага развя́знай
развя́знае
развя́знага развя́зных
Д. развя́знаму развя́знай развя́знаму развя́зным
В. развя́зны (неадуш.)
развя́знага (адуш.)
развя́зную развя́знае развя́зныя (неадуш.)
развя́зных (адуш.)
Т. развя́зным развя́знай
развя́знаю
развя́зным развя́знымі
М. развя́зным развя́знай развя́зным развя́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

развя́зны развя́зный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развя́зны, ‑ая, ‑ае.

Празмерна вольны, бесцырымонны (пра чалавека і яго паводзіны, абыходжанне). Гаварыў .. [хлопец] развязным тонам, на нейкім жаргоне і з разлікам, што навокал яго слухаюць. Карпюк. Між тым, Славік вырас грубым, развязным, самалюбівым хлопцам без ясных ідэалаў, без веры, без працоўных навыкаў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развя́зный развя́зны, наха́бны, бесцырымо́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фамілья́рны, -ая, -ае.

Развязны, занадта бесцырымонны.

Фамільярныя адносіны да каго-н. Ф. тон.

|| наз. фамілья́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бесцырымо́нны, -ая, -ае.

Які выходзіць за межы ветлівасці, не прытрымліваецца агульнапрынятых норм паводзін; развязны.

|| наз. бесцырымо́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разуха́бісты, -ая, -ае (разм.).

1. Вельмі бойкі, развязны.

Р. хлопец.

2. Напоўнены грубай весялосцю, ліхацтвам.

Р. рогат.

|| наз. разуха́бістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бесцырымо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які не звяртае ўвагі на агульнапрынятыя нормы паводзін; развязны. Заснавалі і сталі адразу прыкметныя бесцырымонныя кінааператары, фотакарэспандэнты. Карпаў. // Які адыходзіць ад агульнапрынятых нормаў паводзін, звычаяў. Раісу Антонаўну любілі ўсе і можа таму даравалі яе мужу бесцырымоннае ўмяшанне ў чужыя сямейныя справы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлюст, ‑а, М ‑сце, м.

Разм.

1. Хітры і нахабны чалавек; прайдзісвет. [Стася:] — Не бачыш, які гэта хлюст. На хаду абуе ў лапці каго захоча. Пальчэўскі. [Глобаў:] — Я цябе, хлюста такога, да трактара блізка не дапушчу, пакуль чалавекам не станеш. Беразняк. // Франтаваты, развязны чалавек. Звышмодны хлюст.

2. Від картачнай гульні. Гуляць у хлюсты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)