развя́заны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. развя́заны развя́заная развя́занае развя́заныя
Р. развя́занага развя́занай
развя́занае
развя́занага развя́заных
Д. развя́занаму развя́занай развя́занаму развя́заным
В. развя́заны
развя́занага
развя́заную развя́занае развя́заныя
развя́заных
Т. развя́заным развя́занай
развя́занаю
развя́заным развя́занымі
М. развя́заным развя́занай развя́заным развя́заных

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

развяза́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. развяза́ны развяза́ная развяза́нае развяза́ныя
Р. развяза́нага развяза́най
развяза́нае
развяза́нага развяза́ных
Д. развяза́наму развяза́най развяза́наму развяза́ным
В. развяза́ны (неадуш.)
развяза́нага (адуш.)
развяза́ную развяза́нае развяза́ныя (неадуш.)
развяза́ных (адуш.)
Т. развяза́ным развяза́най
развяза́наю
развяза́ным развяза́нымі
М. развяза́ным развяза́най развяза́ным развяза́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

развяза́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. развяза́ны развяза́ная развяза́нае развяза́ныя
Р. развяза́нага развяза́най
развяза́нае
развяза́нага развяза́ных
Д. развяза́наму развяза́най развяза́наму развяза́ным
В. развяза́ны (неадуш.)
развяза́нага (адуш.)
развяза́ную развяза́нае развяза́ныя (неадуш.)
развяза́ных (адуш.)
Т. развяза́ным развяза́най
развяза́наю
развяза́ным развяза́нымі
М. развяза́ным развяза́най развяза́ным развяза́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

развя́заны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. развя́заны развя́заная развя́занае развя́заныя
Р. развя́занага развя́занай
развя́занае
развя́занага развя́заных
Д. развя́занаму развя́занай развя́занаму развя́заным
В. развя́заны
развя́занага
развя́заную развя́занае развя́заныя
развя́заных
Т. развя́заным развя́занай
развя́занаю
развя́заным развя́занымі
М. развя́заным развя́занай развя́заным развя́заных

Кароткая форма: развя́зана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

развя́заны в разн. знач. развя́занный; см. развяза́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развя́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад развязаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развя́занный развя́заны, мног. паразвя́званы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыйсці́, прыйду, прыйдзеш, прыйдзе; пр. прыйшоў, ‑шла, ‑шло; зак.

1. Ідучы, накіроўваючыся куды‑н., дасягнуць якога‑н. месца; прыбыць куды‑н. (пра людзей, жывёл і сродкі перамяшчэння). Прыйсці дадому. Атамаход прыйшоў з рэйса. □ Неяк .. на лузе з’явілася маці. Дзед аж устрывожыўся: чаго гэта яна па такой далі сюды прыйшла? Даніленка. «Кацюша» — так ахрысцілі .. гарматку — прыйшла на самую плошчу, амаль пад вокны казармаў. Брыль. Прыйшоў на паўстанак Выжары Таварны з далёкага рэйсу. Калачынскі. // З’явіцца куды‑н. з якой‑н. мэтай, для чаго‑н. Прыспела патрэба пагаварыць аб ёй з жывым чалавекам, з такім, хто зразумеў бы яго і прыйшоў бы яму на дапамогу. Колас. — Дык, значыцца, ты — пан Даніла Малец, — засмяяўся настаўнік. — Ты таксама прыйдзеш вучыцца? Брыль. — Я яшчэ .. у суботу мерыўся прыйсці к табе ў сваты, але адлажыў на нейкі час... Гартны. // Паступіць куды‑н. [Хлопец] прыйшоў у інстытут, відаць, адразу са школьнай лаўкі. Хадкевіч. Яны і на фабрыку прыйшлі з аднаго і таго ж мястэчка, жылі ў горадзе ў адным доме. Лынькоў. // Вярнуцца адкуль‑н. Прыйсці з вайны. Прыйсці дадому з арміі. □ [Жанчына] прыйшла дадому з астрога зусім хворая. Чорны. Ды другім чалавекам прыйшоў да нас Сымон Мігай. Не пазнаць у ім былога гуллівага, гарэзлівага завадатара. Шынклер.

2. Быць дастаўленым да месца прызначэння (пра што‑н. адпраўленае, пасланае). Пасылка прыйшла. □ Ліст з фронта чыталі ўсім калгасам. Прыйшоў ён так неспадзявана скора. Васілевіч. — Цяпер толькі чакаць, пакуль папера прыйдзе аб нашым тутэйшым падданстве, — задуменна сказаў .. [Гушка]. Чорны. // Дайсці да каго‑н. (пра чутку, погаласку). Калі прыйшла чутка аб паяўленні польскіх легіянераў, людзі затрывожыліся. Колас. Вестка — унук нарадзіўся — прыйшла. От жа сэрца і рвецца: Як там? Што там у іх? Каб магла, Паляцела б, здаецца... Гілевіч.

3. Наступіць, настаць (пра час, надзею і пад.). Прыйшла пара. Прыйшоў час. □ Вясна, вясна Жаданая! Ты прыйдзеш зноў, Ты вернешся. Колас. Хадзілі чуткі, што скора прыйдзе свабода і буржуям будзе канец. Лынькоў. [Казік] не хацеў верыць, што яго жыццю прыйшоў канец. Чарнышэвіч.

4. Узнікнуць, з’явіцца. Слава прыйшла. □ — Думка мне прыйшла: хачу выбраць у маёнтку месца пад пасеку. Прокша. Само сабой прыйшло жаданне паказаць сябе ў гэтую хвіліну з найлепшага боку. Шамякін. На другім годзе вучобы [да Міколы] прыйшло каханне. Навуменка. Дасць бог, на папраўку пойдзе, тады апетыт прыйдзе. Васілевіч. // Здарыцца з кім‑н., напаткаць каго‑н.; з’явіцца ў каго‑н. Прыйшла бяда. □ Вось яно і прыйшло, нарэшце, шчасце: мірная праца, каханне, сям’я. Брыль. У арміі да .. [Андрэя] прыйшла сапраўдная сталасць. Шахавец.

5. Дайсці да якога‑н. стану, апынуцца ў якім‑н. становішчы. Прыйсці ў заняпад. Прыйсці ў нягоднасць. Прыйсці ў норму. □ Высокая, сухарлявая кабеціна чарнявага воласу — яна была тут старожкаю — прыйшла ў незвычайны рух. Колас. // Прасякнуцца, прапікнуцца якім‑н. пачуццём. Прыйсці ў захапленне. □ Я ўжо прыйшла ў адчай і не ведала, што мне рабіць, калі ваш раптоўны прыход на вакзал змяніў становішча. Рамановіч.

6. да чаго. Дасягнуць чаго‑н. шляхам якіх‑н. дзеянняў, намаганняў. Прыйсці да згоды. Прыйсці да ладу. □ Міцкевіч і яго паплечнікі паступова прыйшлі да вываду, што адной асветай народнага жыцця не палепшыш. Мальдзіс. Калі дзед перадумаў усе гэтыя думкі, то ён прыйшоў да заключэння, што і ў яго, і ў Букрэя рукі развязаны. Колас. Увесь народ, увесь сусвет да панавання самі прыйдуць. Дубоўка.

•••

Канцы прыйшлі гл. канец.

Прыйсці да памяці — а) апрытомнець. Сагрэўся Папас каля агню на воўчай скуры пад Нупрэевым кажухом і прыйшоў да памяці. Колас; б) апамятацца, заспакоіцца. Памыўшыся халоднаю вадой, .. [Лабановіч] крыху асвяжыўся і прыйшоў да памяці. Колас.

Прыйсці на думку — узнікнуць, з’явіцца ў думках у каго‑н.

Прыйсці на (у) памяць — успомніцца.

Прыйсці свечкі тушыць — прыйсці, з’явіцца к самаму канцу чаго‑н.

Прыйсці ў галаву — з’явіцца, узнікнуць (пра план, намер і пад.).

Прыйсці (увайсці) у норму — прыйсці да звычайнага, нармальнага стану.

Прыйсці ў сябе — а) апрытомнець; б) апамятацца, заспакоіцца, уціхамірыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)