разве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны; зак., што.

1. Павесіць у розных месцах, развешаць (разм.).

Р. сушыць бялізну.

2. Шырока, у розныя бакі раскінуць (галіны).

Клён развесіў сваё голле.

Развесіць вушы (разм., іран.) — слухаць што-н. з цікавасцю і даверлівасцю.

Развесіць губы (разм., іран.) — быць пасіўным, безуважным.

|| незак. разве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разве́сіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разве́шу разве́сім
2-я ас. разве́сіш разве́сіце
3-я ас. разве́сіць разве́сяць
Прошлы час
м. разве́сіў разве́сілі
ж. разве́сіла
н. разве́сіла
Загадны лад
2-я ас. разве́сь разве́сьце
Дзеепрыслоўе
прош. час разве́сіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разве́сіць сов., в разн. знач. разве́сить; (по разным местам — ещё) разве́шать;

р. ко́ўдру — разве́сить одея́ло;

р. афі́шы — разве́сить афи́ши;

р. карці́ны — разве́шать (разве́сить) карти́ны;

бяро́зка ~сіла свае́ галі́ны — берёза разве́сила свои́ ве́тви;

р. ву́шы — разве́сить у́ши; хло́пать уша́ми;

р. гу́бы — разве́сить гу́бы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., што.

1. Павесіць у розных месцах (некалькі, шмат прадметаў). На сценах развесіў [агітатар] плакаты аб рабоце жывёлаводаў. Шчарбатаў. Убілі ў зямлю некалькі калоў, развесілі на іх вопратку. Лупсякоў.

2. Расцягнуўшы, расправіўшы, павесіць. Развесіць коўдру. □ Намыліць кашулю не было чым, і .. [Люба] доўга церла яе рукамі. Развесіла сушыць на біле ложка вобмацкам — агню не было. Чорны.

3. Шырока, у розныя бакі раскінуць (голле). Утульней развесілі голле Яліны ў нізінах сырых. Колас.

•••

Развесіць (распусціць) вушы (іран.) — слухаць даверліва, з цікаўнасцю.

Развесіць губы (іран.) — быць безуважным, пасіўнічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разве́шваць гл. развесіць, развешаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразве́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Развесіць усё, многае.

П. бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разве́ситьII сов. (развешать) разве́сіць, мног. паразве́шваць;

разве́сить афи́ши разве́сіць (паразве́шваць) афі́шы;

разве́сить бельё разве́сіць (паразве́шваць) бялі́зну.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да развесіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разве́ситьIII сов. (широко раскинуть) разве́сіць, мног. паразве́шваць;

берёза разве́сила свои́ ве́тви бяро́за разве́сіла свае́ галі́ны;

разве́сить у́ши разве́сіць ву́шы;

разве́сить гу́бы разве́сіць гу́бы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разве́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад развесіць, развешаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)