разваява́цца, -ваюю́ся, -ваю́ешся, -ваю́ецца; -ваю́йся; зак. (разм., жарт.).

Увайшоўшы ў азарт, пачаць шумна паводзіць сябе, буяніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разваява́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разваю́юся разваю́емся
2-я ас. разваю́ешся разваю́ецеся
3-я ас. разваю́ецца разваю́юцца
Прошлы час
м. разваява́ўся разваява́ліся
ж. разваява́лася
н. разваява́лася
Загадны лад
2-я ас. разваю́йся разваю́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час разваява́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разваява́цца сов., разг. развоева́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разваява́цца, ‑ваююся, ‑ваюешся, ‑ваюецца; зак.

Разм. Пачаць бурна праяўляць раздражненне, абурэнне, гнеў. — Ну, ты там... Разваявалася!.. — крыкнуў .. [Андрэй] яшчэ. Так любога ўходаеш. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развоева́ться сов., разг. разваява́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)