развары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ва́рыцца; зак.

Варачыся, стаць зусім мяккім або занадта мяккім.

Фасоля надта разварылася.

|| незак. разва́рвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развары́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. разва́рыцца разва́рацца
Прошлы час
м. развары́ўся развары́ліся
ж. развары́лася
н. развары́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час развары́ўшыся

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

развары́цца сов. развари́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развары́цца, ‑варыцца; зак.

Рассыпацца, разваліцца пры варцы. Курыца разварылася. Гарох разварыўся. □ На стале, у густым воблаку пары — белая, сопкая бульба. Яна разварылася так, што, здаецца, вось-вось рассыплецца на кавалкі. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразва́рвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

Разварыцца — пра ўсё, многае.

Бульба паразварвалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развари́ться развары́цца, мног. паразва́рвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паразва́рвацца, ‑аецца; зак.

Разварыцца — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разва́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разварыцца.

2. Зал. да разварваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Размо́згнуцьразварыцца; разамлець’ (слонім., Нар. словатв.), рус. мо́згнуть ’гніць, псавацца, пакрывацца цвіллю’, мо́зглый ’гнілы’, (про)мо́зглая погода ’сырое, мокрае надвор’е’. Чарных (1, 538) звязвае з мзга < *мъзга < прасл. *mъsga з суф. ‑g‑a, сюды ж таксама стараж.-рус. мꙋзгъ ’ціна’. Узводзяць да і.-е. кораня *meu‑(:*mou‑):*mŭ ’сыры’, ’мокры’, ’брудны’, ’гнілаваты’ з пашыральнікам ‑s‑ (Покарны, 741–742). Іншыя версіі гл.: ЭССЯ, 18, 223–225 (*mězga), 21, 96–97 (*mozgъ). Гл. таксама мазглявы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)