разбінтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., каго-што.

Размотваючы, зняць бінт з каго-, чаго-н.

Р. нагу.

|| незак. разбінто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбінтава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разбінту́ю разбінту́ем
2-я ас. разбінту́еш разбінту́еце
3-я ас. разбінту́е разбінту́юць
Прошлы час
м. разбінтава́ў разбінтава́лі
ж. разбінтава́ла
н. разбінтава́ла
Загадны лад
2-я ас. разбінту́й разбінту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час разбінтава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разбінтава́ць сов. разбинтова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Размотваючы, зняць бінт з каго‑, чаго‑н. Разбінтаваць параненага. □ Максім таксама ўстаў і папрасіў доктара разбінтаваць галаву. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразбінто́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Разбінтаваць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. раненых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбинтова́ть сов. разбінтава́ць, мног. паразбінто́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбінто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разбінтаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбінтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разбінтаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразбінто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разбінтаваць усіх, многіх або ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)