разбу́ркацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разбу́ркаюся разбу́ркаемся
2-я ас. разбу́ркаешся разбу́ркаецеся
3-я ас. разбу́ркаецца разбу́ркаюцца
Прошлы час
м. разбу́ркаўся разбу́ркаліся
ж. разбу́ркалася
н. разбу́ркалася
Загадны лад
2-я ас. разбу́ркайся разбу́ркайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час разбу́ркаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разбу́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць моцна і доўга буркаць. [Васіль:] — Я дастаў папяросу і вырашыў лепш памаўчаць. Ды тут на Вабрука найшла, як гавораць, хвіліна, — разбуркаўся, нібы пасмялеўшы бліжэй каля дому. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)