разбро́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. разбро́д
Р. разбро́ду
Д. разбро́ду
В. разбро́д
Т. разбро́дам
М. разбро́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разбро́д, -у, М -дзе, м.

Разлад, рознагалоссе, адсутнасць згоды ў чым-н.

У калектыве поўны р.

Ідэйны р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбро́д, -ду м., в разн. знач. разбро́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбро́д в разн. знач. разбро́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбро́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Адсутнасць згоднасці ў чым‑н.; разлад, беспарадак. Заўвагі дзяўчат выклікалі глыбокі разброд і спрэчкі ў сям’і Арцёма Іванавіча. Утварыліся дзве непрымірымыя групы. Мележ. Янка Купала працаваў над «Словам аб палку Ігаравым», калі ў асяроддзі старой пісьменніцкай інтэлігенцыі назіраўся разброд, ідэйная раз’яднанасць. Палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перыпеты́і, ‑ый; адз. перыпетыя, ‑і, ж.

Рэзкія нечаканыя перамены, павароты ў чыім‑н. жыцці. Перыпетыі лёсу. // Пра вельмі складаны ход якіх‑н. падзей. Перыпетыі аператыўнай барацьбы. Сюжэтныя перыпетыі. □ Цяжкі.. канец жыццёвага шляху Вяля. Разброд у мужыцкім войску, згода пераможцаў з бітыя князем, нарэшце гордая самаізаляцыя важака — дзіўныя перыпетыі... У. Калеснік.

[Ад грэч. peripéteia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’ядна́насць, ‑і, ж.

Стан раз’яднанага; адсутнасць еднасці, агульнасці. Гэтая хвілінная іх раз’яднанасць зноў застарэлай варожасцю захліснула Валокава нутро. Быкаў. Янка Купала працаваў над «Словам аб палку Ігаравым», калі ў асяроддзі старой пісьменніцкай інтэлігенцыі назіраўся разброд, ідэйная раз’яднанасць. Палітыка. Адзінства гартаваць людзей павінна, Каб раз’яднанасць не магла ў бацькоў Бацькоўства адабраць, пазбавіць сына На хлеб і сонца спадчынных правоў. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэ́тар ‘трэск’, ‘рэха’: як даў, аж трэтар пайшоў (Касп.; полац., Волк.; в.-дзв., Шатал.), ‘водгалас, водгук, розгалас’ (Вушац. сл.; полац., Нар. лекс.), ‘шум, гвалт, піск’ (рас., Шатал.). Ca ст.-польск. treta, treter ‘шум, шуміха, гармідар, замяшанне, блытаніна, разброд’ (XVI ст.), якое разглядаецца як метафарычнае да першаснага treta ‘рынак, рыначная плошча’, што да ням. tret ‘тс’ (Вінцэнц). Няпэўна. Відаць, не звязанае са ст.-слав. тръторъ (трътъръ), што перадавала грэч. ταρταρος ‘апраметная, пекла’ (СССл.), аднак, паводле Рачавай (Slavia, 79, 1, 106), роднаснае ц.-слав. трътрати ‘выдаваць гук’, балг. търторя ‘балбатаць, мармытаць’, славен. triráti ‘тс’ і іншым гукапераймальным дзеясловам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)