разарэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. разарэ́нне
Р. разарэ́ння
Д. разарэ́нню
В. разарэ́нне
Т. разарэ́ннем
М. разарэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разарэ́нне ср. разоре́ние; см. разара́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разарэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разараць — разарыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. разарацца — разарыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разары́ць, -зару́, -зо́рыш і -зары́ш, -зо́рыць і -зары́ць; -зо́рым і -зары́м, -зо́рыце і -зарыце́, -зо́раць і -зара́ць; -заро́ны; зак., каго-што.

Давесці да беднасці, галечы; пазбавіць дастатку, багацця.

Р. сям’ю.

|| незак. разара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разарэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разары́цца, -зару́ся, -зо́рышся і -зары́шся, -зо́рыцца і -зары́цца; -зо́рымся і -зары́мся, -зо́рыцеся і -зарыце́ся, -зо́рацца і -зара́цца; зак.

1. Страціць маёмасць, багацце; збяднець.

2. Патраціць на што-н. грошы (разм.).

Р. на кнігі.

|| незак. разара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. разарэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крах, -у, м.

1. Разарэнне, банкруцтва.

К. банка.

2. перан. Правал, поўная няўдача.

Пацярпець к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крах, ‑у, м.

Банкруцтва, разарэнне. Крах банка. Біржавы крах. // перан. Правал, поўная няўдача. Пацярпець крах. Крах каланіяльнай сістэмы.

[Ням. Krach.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралетарыза́цыя, ‑і, ж.

Непазбежнае ва ўмовах капіталізму разарэнне і збядненне дробных таваравытворцаў (сялян, саматужнікаў і інш.) і ператварэнне іх у пралетарыяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разоре́ние

1. (действие) разбурэ́нне, -ння ср.; спусташэ́нне, -ння ср.; разарэ́нне, -ння ср.; давядзе́нне да гале́чы;

2. (состояние) разарэ́нне, -ння ср., збядне́нне, -ння ср., згале́нне, -ння ср.; см. разори́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Разары́ць, разара́ць ’пазбавіць дастатку, багацця’, ’давесці да беднасці’ (ТСБМ), разары́цца ’пагоршыцца’ (Ян.), укр. розори́ти ’зруйнаваць; спустошыць’, рус. разори́ть, серб.-харв. разо̀рити, ст.-слав. разорити. Да прасл. *orz‑oriti, гл. раз-, другая частка прадстаўлена ў балг. о́ря ’рушыць’, дыял. серб. о̀рити ’тс’, ст.-слав. орити ’казіць, разбураць’, суадносіцца з іншай ступенню рэдукцыі з літ. ìrti, лат. ǐřt ’аддзяліць, адлучыць’, роднаснага з хец. h̬arra‑ ’ламаць, разбураць, драбіць’ (Фасмер, 3, 435; Глухак, 520; ESJSt, 10, 593). Сюды ж разура́ць, разу́рываць ’разбураць’, ’штурхаць на бушаванне, буянства’, разура́цца ’бушаваць, буяніць’, разура́нне ’бушаванне, буянства’, разура́ный, разура́тый, разу́рываный ’разбураны’ (Юрч. СНЛ), разарэ́нне ’разбурэнне’, ’рабаванне’ (ТСБМ), ’разбурэнне’, ’бяда, клопаты’, ’нашэсце ворага’ (Нас.), разо́р ’непрыемнае становішча’ (Нас.), ’разлад’ (Ян.), ’разарэнне’ (Гарэц.), разо́раразарэнне’, ’трывога, непакой’, ’сварка, разрыў’ (Нас., Гарэц.), ’няпэўнасць думак’ (Бяльк.), з падобнымі значэннямі укр. розо́р, рус. разоре́ние ’разбурэнне, рабаване’, рус. дыял. разо́ровать ’бушаваць, буяніць, біць, ламаць’, серб.-харв. разу̀рити ’разбурыць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)