радзі́льны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для аказання ўрачэбнай дапамогі пры родах.

Р. дом.

2. Які бывае пры родах.

Радзільная гарачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радзі́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. радзі́льны радзі́льная радзі́льнае радзі́льныя
Р. радзі́льнага радзі́льнай
радзі́льнае
радзі́льнага радзі́льных
Д. радзі́льнаму радзі́льнай радзі́льнаму радзі́льным
В. радзі́льны (неадуш.)
радзі́льнага (адуш.)
радзі́льную радзі́льнае радзі́льныя (неадуш.)
радзі́льных (адуш.)
Т. радзі́льным радзі́льнай
радзі́льнаю
радзі́льным радзі́льнымі
М. радзі́льным радзі́льнай радзі́льным радзі́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

радзі́льны роди́льный;

р. дом — роди́льный дом;

~ная гара́чкауст. роди́льная горя́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

радзі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для аказання медыцынскай дапамогі пры родах. Радзільнае аддзяленне бальніцы. Радзільны дом.

2. Які бывае пры родах. Радзільная гарачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

роди́льный радзі́льны;

роди́льный дом радзі́льны дом.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

радзі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Радзільны дом; радзільнае аддзяленне. Спыніўся [чалавек] каля нас, паздароўкаўся. Потым пытаецца, калі прымаюць перадачу ў радзілцы. Каршукоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уладкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Разм.

1. што. Прывесці ў належны парадак што‑н.; наладзіць як след. Старэйшыя дзяўчынкі сталоўку падмятаюць, хлопцы асцярожна ёлку ў кут перасоўваюць. Назаўтра, да снедання, трэба ўсё ўладкаваць. Нядзведскі. Раніцаю на завод .. [Міхал] пайшоў з жаданнем як мага хутчэй вярнуцца, каб уладкаваць яшчэ што-небудзь у кватэры. Карпаў. // Давесці да канца якую‑н. справу. — Яшчэ не снедалі? — спытала Таня. [Максім:] — Снеданне потым... Перш-наперш трэба з начальствам пагутарыць, усё ўладкаваць. Машара. Каб я расказаў усю праўду гэтаму даволі прыстойнаму і добрасумленнаму чыноўніку, ён, мабыць, справу ўладкаваў бы. Карпюк. // Узгадніць, прымірыць, урэгуляваць непаразуменні, канфлікты і пад. Думаў [Азарчук] памагчы ўладкаваць .. адносіны [Змітрака] з Інай, хацеў памірыцца з Змітраком, пасябраваць, а выйшла наадварот. Ваданосаў.

2. каго-што. Стварыць неабходныя ўмовы для жыцця, існавання. Не ставала часу, каб падумаць пра самога сябе, неяк уладкаваць асабістае жыццё. Шахавец. // Прыстроіць каго‑н. куды‑н., даць месца для жылля і пад. Пусціўшы ў ход свае здольнасці, я нават уладкаваў .. [Стасю] ў гасцініцу. Навуменка. [Таня і Вера:] «Калі надыдзе пара радзіць, мы зможам уладкаваць цябе ў радзільны дом». Машара.

3. каго. Дапамагчы паступіць на работу, вучобу. Прыехаў дзядзька-рачнік, забіў аполкамі дзверы і вокны хаты і забраў з сабой Максіма ў горад, уладкаваў на параход матросам... Каршукоў. Пасля Новага года ў той жа Рызе мяне ўладкавалі добрыя людзі на прыватныя вячэрнія курсы для дарослых. Мядзёлка.

4. каго-што. Зручна размясціць, палажыць, паставіць і пад. [Іліо] дапамог байцам хутка ўладкаваць Васіля Іванова на насілкі .. і даў знак хутчэй несці цяжкапараненага камандзіра. Кавалёў. Рыбак памог .. [Сотнікаву] перабрацца на лаўку, уладкаваў на ёй параненую нагу. Быкаў. — Перадайце яму, Максімку, што будуць у яго галубы, — хрыплым голасам папрасіў .. [дзядзька Барыс]. — Я галубятню сваю дзе-небудзь паблізу ўладкую... Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)