радаві́ты, -ая, -ае (уст.).

Які належыць да старога знатнага роду.

Радавітая шляхта.

|| наз. радаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радаві́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. радаві́ты радаві́тая радаві́тае радаві́тыя
Р. радаві́тага радаві́тай
радаві́тае
радаві́тага радаві́тых
Д. радаві́таму радаві́тай радаві́таму радаві́тым
В. радаві́ты (неадуш.)
радаві́тага (адуш.)
радаві́тую радаві́тае радаві́тыя (неадуш.)
радаві́тых (адуш.)
Т. радаві́тым радаві́тай
радаві́таю
радаві́тым радаві́тымі
М. радаві́тым радаві́тай радаві́тым радаві́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

радаві́ты родови́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

радаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Які належыць да старога знатнага роду. Пасля набажэнства радавітая шляхта, паны-абшарнікі і ваенная арыстакратыя заходзяць да ксяндза .. на «шклянку гарбаты». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

родови́тый радаві́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арыстакра́тыя, -і, ж.

1. Прывілеяванае саслоўе, вышэйшы радавіты слой грамадства, радавая знаць.

2. перан. Прывілеяваная частка грамадства або сацыяльнай групы.

Фінансавая а.

|| прым. арыстакраты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Выно́сны ’прамы, высокі (аб дзераве)’ (БРС, Клім.), выно́сісты, выно́слівы ’высокі, тонкі’ (Мат. Гом.). Рус. выносно́й ’моцны, трывалы; ураджайны (год)’, чэш. vznešený ’ўзняты, знатны’, дыял. výnosný ’багаты, радавіты’. Утварэнне ад выносіць з суф. ‑н‑; параўн. таксама ўкр. вино́ситися ’падымацца, узнімацца, узносіцца’ (Гл. Махэк₂, 396).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бая́рын, ‑а; мн. баяры, ‑яраў; м.

1. Гіст. У дапятроўскай Расіі — вышэйшы дараваны сан, а таксама асоба, якой надаваўся гэты сан. Ён, Валуеў, паходзіў ад беларускага баярына Вала, што перабег на службу да маскоўскіх князёў яшчэ перад Кулікоўскай бітвай. Караткевіч.

2. Гіст. Радавіты дваранін, буйны памешчык.

3. Уст. Шафёр, распарадчык на вяселлі ў жаніха, дружна маладога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)