раго́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рагожы. Рагожная тканіна. Рагожны вехаць. // Зроблены з рагожы. Грузавік быў нагружаны вочкамі, скрынкамі, рагожнымі кулямі. Хадкевіч. // Крыты рагожай. Рагожная кібітка. Рагожны будан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раго́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. раго́жны раго́жная раго́жнае раго́жныя
Р. раго́жнага раго́жнай
раго́жнае
раго́жнага раго́жных
Д. раго́жнаму раго́жнай раго́жнаму раго́жным
В. раго́жны (неадуш.)
раго́жнага (адуш.)
раго́жную раго́жнае раго́жныя (неадуш.)
раго́жных (адуш.)
Т. раго́жным раго́жнай
раго́жнаю
раго́жным раго́жнымі
М. раго́жным раго́жнай раго́жным раго́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раго́жа, -ы, ж.

Грубая тканіна, плеценая звычайна з лубяных палосак (для накрывання, упакоўкі чаго-н.).

Пакласці каля дзвярэй кусок рагожы.

|| памянш. раго́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак.

|| прым. раго́жны, -ая, -ае.

Рагожная тканіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

игла́ ж.

1. іго́лка, -кі ж.; (толстая, для грубого шитья) шарша́тка, -кі ж.;

маши́нная игла́ машы́нная іго́лка;

хирурги́ческая игла́ хірургі́чная іго́лка;

рого́жная игла́ шарша́тка, раго́жная іго́лка;

2. (у растений) калю́чка, -кі ж.; (у хвойных) шыпу́лька, -кі ж., іглі́ца, -цы ж.;

3. (у животных) калю́чка, -кі ж.;

4. / морска́я игла́ зоол. марска́я іго́лка;

5. / адмиралте́йская игла́ адміралце́йскі шпіль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)