Піценькі, пі́цінькі, пі́цькі, пі́цічкі, пі́цечкі (Нас., Шн. 2, Гарэц.; Юрч. СНЛ), а таксама пі́ткі, пі́тачкі (Шат.). Дзіцячае слова, утворанае на аснове загаднай формы дзеяслова піць (гл.) пры дапамозе ласкальных суфіксаў (Карскі 2-3, 63–64).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)