пі́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, -аў, ж.

Адзінка вымярэння вадкасцей і сыпкіх рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах, роўная 0,56 л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́нта

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пі́нта пі́нты
Р. пі́нты пі́нтаў
Д. пі́нце пі́нтам
В. пі́нту пі́нты
Т. пі́нтай
пі́нтаю
пі́нтамі
М. пі́нце пі́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пі́нта ж. (мера ёмкости) пи́нта

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пі́нта, ‑ы, ДМ ‑нце, ж.

Адзінка вымярэння вадкасцей і сыпкіх рэчываў у Англіі і ЗША, роўная 0,56 л.

[Англ. pint.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пи́нта (мера ёмкости) пі́нта, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)