пінг-по́нг, -а, м.

Настольны тэніс.

|| прым. пінг-по́нгавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пінг-по́нгавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пінг-по́нгавы пінг-по́нгавая пінг-по́нгавае пінг-по́нгавыя
Р. пінг-по́нгавага пінг-по́нгавай
пінг-по́нгавае
пінг-по́нгавага пінг-по́нгавых
Д. пінг-по́нгаваму пінг-по́нгавай пінг-по́нгаваму пінг-по́нгавым
В. пінг-по́нгавы (неадуш.)
пінг-по́нгавага (адуш.)
пінг-по́нгавую пінг-по́нгавае пінг-по́нгавыя (неадуш.)
пінг-по́нгавых (адуш.)
Т. пінг-по́нгавым пінг-по́нгавай
пінг-по́нгаваю
пінг-по́нгавым пінг-по́нгавымі
М. пінг-по́нгавым пінг-по́нгавай пінг-по́нгавым пінг-по́нгавых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пінг-по́нг

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пінг-по́нг
Р. пінг-по́нга
Д. пінг-по́нгу
В. пінг-по́нг
Т. пінг-по́нгам
М. пінг-по́нгу

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пінг-по́нг м., спорт. пинг-по́нг

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пінг-по́нг, ‑а, м.

Спартыўная гульня, пры якой фанернымі ракеткамі перакідваюць цэлулоідныя мячыкі цераз нацягнутую ўпоперак вялікага стала сетку; настольны тэніс.

[Англ. ping-pong.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пинг-по́нг спорт. пінг-по́нг, род. пінг-по́нга м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пинг-по́нговый спорт., полит. пінг-по́нгавы;

пинг-по́нговая диплома́тия пінг-по́нгавая дыплама́тыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раке́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Спартыўны снарад у выглядзе зацягнутага сеткай авальнага абруча з дзяржаннем або лапаткі з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг.

Тэнісная р.

Першая р. (перан.: лепшы ігрок).

|| прым. раке́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэ́ніс, ‑а, м.

Спартыўная гульня з мячом і ракеткамі на пляцоўцы-корце з сеткай пасярэдзіне. Спаборніцтва па тэнісу.

•••

Настольны тэніс — тое, што і пінг-понг.

[Англ. tennis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Зацягнуты сеткай абруч авальнай формы з дзяржаннем або лапатачка з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг. Марына .. прыгожа дзейнічала ракеткай на тэніснай пляцоўцы. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)