пілаві́нне, -я, н., зб.

Адходы пры пілаванні, апілкі.

Драўлянае, металічнае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пілаві́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. пілаві́нне
Р. пілаві́ння
Д. пілаві́нню
В. пілаві́нне
Т. пілаві́ннем
М. пілаві́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пілаві́нне собир., ср. опи́лки ед. нет;

драўня́нае п. — древе́сные опи́лки;

металі́чнае п. — металли́ческие опи́лки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пілаві́нне, ‑я, н., зб.

Адходы пры пілаванні; апілкі. Цяпер піла зноў пайшла лягчэй, шпарка рассейваючы дробнае пілавінне. Якімовіч. Няхайчык ачышчае станок ад металічнага пілавіння, змазвае і без гэтага бліскучую паверхню «Ленінградца». Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

опи́лки ед. нет пілаві́нне, -ння ср., апі́лкі, -лак ед. нет;

древе́сные опи́лки драўня́нае пілаві́нне;

металли́ческие опи́лки металі́чнае пілаві́нне, металі́чныя апі́лкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апі́лкі, -лак.

Дробныя частачкі матэрыялу, якія ўтвараюцца пры апрацоўцы яго пілой, напільнікам, пілавінне.

Драўняныя а.

Металічныя а.

|| прым. апі́лачны, -ая, -ае і апі́лкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апі́лкі, ‑лак; адз. няма.

Дробныя частачкі матэрыялу, якія ўтвараюцца пры апрацоўцы яго пілой або напільнікам; пілавінне. Зазвінела піла, Застагнала сасна; Пры дарозе, Як слёзы, апілкі. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трухлі́на, ‑ы, ж.

Абл.

1. Пацяруха. Ногі правальваліся [глыбока], да калень, і выцягвалі наверх сухую жоўтую .. трухліну, што гнілое пілавінне. Пташнікаў.

2. Струхлелая будыніна. Гэтая трухліна [хата] гатова была ўпасці на .. [людзей]. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Злучыць, сціснуць у шчыльную масу пры дапамозе прасавання. Спрасаваць пілавінне. // Ушчыльніць, сціснуць. Дажджы прыбілі .. [салому], спрасавалі, яна аддзіралася неахвотна, непадатна. Мележ. // Вырабіць прасоўкай. Спрасаваць дэталі з пластмасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тырые́пілавінне’ (драг., Жыв. НС). Зборны назоўнік з дыялектнай фанетыкай, суадносны з турыя́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)