піка́нтны, -ая, -ае (разм.).

1. Цікавы сваёй сенсацыйнасцю, які выклікае цікаўнасць.

Пікантнае здарэнне.

Пікантная навіна.

2. Вельмі прывабны, спакуслівы.

П. выгляд.

|| наз. піка́нтнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піка́нтны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. піка́нтны піка́нтная піка́нтнае піка́нтныя
Р. піка́нтнага піка́нтнай
піка́нтнае
піка́нтнага піка́нтных
Д. піка́нтнаму піка́нтнай піка́нтнаму піка́нтным
В. піка́нтны (неадуш.)
піка́нтнага (адуш.)
піка́нтную піка́нтнае піка́нтныя (неадуш.)
піка́нтных (адуш.)
Т. піка́нтным піка́нтнай
піка́нтнаю
піка́нтным піка́нтнымі
М. піка́нтным піка́нтнай піка́нтным піка́нтных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

піка́нтны прям., перен. пика́нтный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

піка́нтны, ‑ая, ‑ае.

1. Востры на смак, рэзкі. Пікантны соус.

2. перан. Які сваёй незвычайнасцю выклікае цікавасць. — Цікава, цікава, — адразу загарэўся Леў Іванавіч, падкі на ўсякія нечаканыя і пікантныя здарэнні. Васілевіч. // Не зусім прыстойны. Наконт тытулавання па бацьку.. [Іван Мацвеевіч] зараз жа расказаў пікантны анекдот. Бядуля.

3. перан. Прывабны, спакуслівы. Пікантная жанчына. □ Другія ж кінатэатры відаць здалёку. Ля іх ззяюць неонавыя рэкламы, на якіх паказаны самыя пікантныя кадры з фільмаў. Філімонаў.

[Фр. piquant. — калючы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пика́нтный прям., перен. піка́нтны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тытулава́нне, ‑я, н.

Называнне каго‑н. адпаведна тытулу (у 1 знач.), чыну, званню, а таксама слоўная формула, якой тытулуюць каго‑н. Наконт тытулавання па бацьку .. [Іван Мацвеевіч] зараз жа расказаў пікантны анекдот. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анекдо́т, ‑а, М ‑доце, м.

1. Кароткае апавяданне пра смешнае або незвычайнае здарэнне. Наконт тытулавання па бацьку.. [Іван Мацвеевіч] зараз жа расказаў гаспадыні пікантны анекдот. Бядуля. Праўда, пра.. некаторыя арыгінальныя погляды [Понтуса] хадзілі анекдоты. Карпаў.

2. Разм. Незвычайнае смехатворнае здарэнне.

[Ад грэч. anekdotos — нявыдадзены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)