пячо́нік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пячо́нік пячо́нікі
Р. пячо́ніка пячо́нікаў
Д. пячо́ніку пячо́нікам
В. пячо́нік пячо́нікі
Т. пячо́нікам пячо́нікамі
М. пячо́ніку пячо́ніках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пячо́нік, ‑а, м.

Абл. Печаная бульбіна. Смешныя ў .. [Курта] выходзілі пячонікі: зверху вуголле, а ў сярэдзіне цвёрдыя, як камень, — ні ўкусіць, ні ўгрызці. Ракітны. Каб, здаецца, пячонікаў яшчэ ў прыску напёк, ды сала на ражончыку падсмажыў — зусім адчуў бы сябе дома. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)