пяча́йка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. пяча́йка
Р. пяча́йкі
Д. пяча́йцы
В. пяча́йку
Т. пяча́йкай
пяча́йкаю
М. пяча́йцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пяча́йка ж., обл., см. пяко́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяча́йка, ‑і, ДМ ‑чайцы, ж.

Абл. Пякотка. Ганька ведае: значыць, маме зноў было нядобра, зноў балеў жывот і пякла пячайка... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяча́йка ’пякотка’ (ТСБМ; Гарэц.; дзятл., карэл., лях., свісл., смарг., астрав., Сл. ПЗБ; Янк. 3.; Жд.; Сцяц.; слонім., Нар. лекс.; навагр., Жыв. сл.), піча́йка, пычя́йка ’тс’ (віл., Жыв. сл.; Сл. Брэс.; Сл. ПЗБ). Гл. печая́ ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

изжо́га пяко́тка, -кі ж., обл. печая́, -чаі́ ж., обл. пяча́йка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)