пяціго́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Перыяду 5 гадоў.

2. Пяцігадовы план развіцця эканомікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяціго́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пяціго́дка пяціго́дкі
Р. пяціго́дкі пяціго́дак
Д. пяціго́дцы пяціго́дкам
В. пяціго́дку пяціго́дкі
Т. пяціго́дкай
пяціго́дкаю
пяціго́дкамі
М. пяціго́дцы пяціго́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пяціго́дка ж., в разн. знач. пятиле́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяціго́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Тое, што і пяцігоддзе (у 1 знач.). — Дзве пяцігодкі прастаіць, — азваўся з печы Лапко, закладаючы цэглу. Колас.

2. Пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі СССР. Гэта быў час, калі наша краіна набіралася індустрыяльнай сілы, выконваючы свае першыя пяцігодкі. Сабаленка.

3. Разм. Хто‑, што‑н. ва ўзросце пяці год. Яблыня-пяцігодка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пятиле́тка в разн. знач. пяціго́дка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трамплі́н, ‑а, м.

1. Спартыўнае прыстасаванне, збудаванне для адштурхвання пры скачках. Лыжны трамплін.

2. перан. Апора, зыходны пункт для якіх‑н. дзеянняў. [Дасягненні] з’яўляюцца трывалым трамплінам для новага ўзлёту, надзейнай гарантыяй таго, што пяцігодка будзе выканана датэрмінова... «Звязда».

[Фр. tremplin.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)