праба́члівы, ‑ая, ‑ае.
Які выражае прабачэнне, просьбу аб прабачэнні. — А вы ўсё тут жывяце? — ціхім і нейкім прабачлівым тонам прамовіла Ніна Пятроўна. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгарла́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Разм. Тое, што і разгарлапаніцца. — От лепш садзіся ды еш, а то сам разгарланіўся, як той Дзейкун, — зноў перапыніла .. [мужа] Ганна Пятроўна. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Прачытаць усё, многае. [Рыма] перачытала ўсё, што знайшлося ў партызан. Васілеўская.
2. Прачытаць нанава, яшчэ раз. Аляксандра Пятроўна.. некалькі разоў перачытала пісьмо і не ведала, як адказаць сыну. Каршукоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зяць, ‑я; мн. зяці, ‑ёў; м.
Муж дачкі. І хоць у кожным пісьме дачка з зяцем запрашала і прыехаць да іх жыць або хоць у госці, Аляксандра Пятроўна ўсё не згаджалася. Каршукоў. Зяць на двор — чарка на стол. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падфарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.
Пафарбаваць злёгку, дадаткова; паднавіць афарбоўку. [Нампаліт:] Зараз ваша.. Леаніда Пятроўна з’явіцца. Толькі падфарбуе губы. Паслядовіч. Трэба было прыбраць на двары, падфарбаваць вокны, пабяліць печку. Асіпенка. // Надаць які‑н. колер. Падфарбаваць гарэлку. // перан. Разм. Крыху, злёгку палепшыць рознымі дабаўленнямі, папраўкамі і пад. Падфарбаваць рэчаіснасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампрэ́с, ‑а, м.
Павязка, звычайна змочаная вадой або лекавым растворам, якая накладваецца на хворае месца з лячэбнымі мэтамі. Сагравальны кампрэс. Пакласці кампрэс. □ Наталля Пятроўна спрытна раскруціла з шыі дзяўчынкі хусткі, анучкі, вату — дамашні кампрэс. Шамякін. — У вас галава надта гарачая, кампрэс увесь час не аднімаем, — пачуў .. [Андрэй] прыемны голас. Галавач.
[Фр. compresse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., што (са словамі «гук», «слова» і пад.).
Вымавіць, сказаць. Хлопчык слова не прароніць, Дзеду ў вочы ён глядзіць. Колас. Свядома ці несвядома грозна-ўрачысты правадыр і ўсемагутны шаман прараніў адно слова... па-польску. Брыль. Ліда Пятроўна папрасіла, каб выказваліся. Ніхто не прараніў ні слова. Каваль.
•••
Не прараніць слязы — не заплакаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няцвёрды, ‑ая, ‑ае.
1. Якому не ўласціва цвёрдасць, даволі мяккі. Няцвёрды грунт.
2. перан. Няўпэўнены, хісткі. Наталля Пятроўна ў жаху адхіснулася і няцвёрдым крокам выйшла з хаты. Шамякін. «Дарагая, любая мамачка», — пісала яшчэ няцвёрдая, але старанная дзіцячая рука. Кірэенка.
3. перан. Такі, якому не ўласціва рашучасць, цвёрдасць. // Уласцівы такому чалавеку. Няцвёрды характар. // Які выражае нерашучасць. Няцвёрды адказ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэцірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.
1. Уст. Адступіць (адступаць). — На сабе правяраў, — сказаў Свідзерскі. — Бачыш, не стралялі. Тут нешта ёсць. А можа, і сапраўды рэціраваліся? Хомчанка.
2. Разм. жарт. Адысці (адыходзіць), пайсці. З вагона тым часам выходзіць Наталля Пятроўна ў суправаджэнні мужчыны з незвычайнымі вусамі... Да іх падыходзіць невысокі лысы чалавек. Так, гэта муж Наталлі Пятроўны... Мужчына з вусамі адразу ж рэціруецца. Васілёнак.
[Фр. se retirer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыла́шчыць, ‑лашчу, ‑лашчыш, ‑лашчыць; зак., каго.
1. Праявіць ласку, пяшчоту ў адносінах да каго‑н. Заўважае часам Аляксандра Пятроўна ў вачах Марынкі такую засмучанасць, што хочацца прытуліць яе да сябе, прылашчыць, як роднае дзіця. Каршукоў. [Жэнька] папракнуў сябе, што вельмі рэдка бачыць Ленку і ніколі не прылашчыў сіраціну. Шамякін.
2. Ласкавымі, пяшчотнымі адносінамі прыцягнуць, прывабіць да сябе. Рыгор не прывык скарацца. Яго, мабыць, немагчыма чым-небудзь прылашчыць, каб пасля прымусіць «скакаць пад сваю дудку». Сабалеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)