Пятро́ўка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Пятро́ўка
Р. Пятро́ўкі
Д. Пятро́ўцы
В. Пятро́ўку
Т. Пятро́ўкай
Пятро́ўкаю
М. Пятро́ўцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пятро́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. пятро́ўка
Р. пятро́ўкі
Д. пятро́ўцы
В. пятро́ўку
Т. пятро́ўкай
пятро́ўкаю
М. пятро́ўцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пятро́ўка ж., мн. нет, церк. петро́вка, Петро́в пост

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пятро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.; мн. няма.

Уст. Пост у праваслаўных перад святам апосталаў Пятра і Паўла, якое святкуецца 12 ліпеня па новаму стылю. Стаяў млява-пагодны дзень, адзін з тых дзён, якія рэдка калі бываюць у пятроўку. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пятрэ́ць ’сохнуць, высыхаць (на сонцы, ветры і пад.)’ (ТСБМ), ’жыць надгаладзь, прычым працяглы час’ (Янк. 1), пя́траць ’сохнуць, знясільваць’ (Шат., Нас.). Дубоўка (Узвышша, 1929, 8, 105) выводзіў ад пя́тра ’вышкі ў асеці для сушкі снапоў’, ’паліцы ў ганчароў, на якіх сушаць вырабы з гліны’. Паводле Янкоўскага, “трэба думаць, ад назвы летняга посту — пятроўка” (Янк. 1, 158), што сумнеўна. Спецыяльна гл. Коген, Узвышша, 1929, 8, 102. Гл. пе́траць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)