пя́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пя́тны пя́тная пя́тнае пя́тныя
Р. пя́тнага пя́тнай
пя́тнае
пя́тнага пя́тных
Д. пя́тнаму пя́тнай пя́тнаму пя́тным
В. пя́тны пя́тную пя́тнае пя́тныя
Т. пя́тным пя́тнай
пя́тнаю
пя́тным пя́тнымі
М. пя́тным пя́тнай пя́тным пя́тных

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пята́, -ы́, ДМ пяце́, мн. пя́ты і (зліч. 2, 3, 4) пяты́, пят, ж.

1. Задняя частка ступні, а таксама частка панчохі, шкарпэткі, якая закрывае яе.

Пяты ныюць (ад хадзьбы). Наступаць на пяты каму-н. (таксама перан.; даганяць).

2. Апорная частка чаго-н. (спец.).

П. дзвярэй.

Ахілесава пята (кніжн.) — найбольш слабае месца каго-, чаго-н. [са старажытнагрэч. міфа пра Ахілеса, які меў толькі адно слабае месца на целе — пяту].

Да пят (разм.) — пра вельмі доўгае, амаль да зямлі адзенне, касу.

З (ад) галавы да пят (разм.) — тое, што і з галавы да ног.

Пад пятой каго або чыёй (разм.) — пад прыгнётам, пад уладай.

Па пятах за кім (разм.) — следам за кім-н., не адстаючы (хадзіць, гнацца).

|| прым. пя́тачны, -ая, -ае (да 1 знач.), пя́тавы, -ая, -ае (да 2 знач.) і пя́тны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)