пя́тачны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пя́тачны |
пя́тачная |
пя́тачнае |
пя́тачныя |
| Р. |
пя́тачнага |
пя́тачнай пя́тачнае |
пя́тачнага |
пя́тачных |
| Д. |
пя́тачнаму |
пя́тачнай |
пя́тачнаму |
пя́тачным |
| В. |
пя́тачны (неадуш.) пя́тачнага (адуш.) |
пя́тачную |
пя́тачнае |
пя́тачныя (неадуш.) пя́тачных (адуш.) |
| Т. |
пя́тачным |
пя́тачнай пя́тачнаю |
пя́тачным |
пя́тачнымі |
| М. |
пя́тачным |
пя́тачнай |
пя́тачным |
пя́тачных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пя́тачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пяты (у 1 знач.). Пятачнае сухажылле.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пя́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Тое, што і пята (у 1 знач.).
Пераступаць з наскоў на пяткі.
Паказаць (падмазаць) пяткі (таксама перан.: хутка пабегчы, уцячы). Пяткі лізаць каму-н. (падхалімнічаць перад кім-н.; разм., пагард.). Толькі пяткі блішчаць або заблішчалі (перан.: пра хуткі бег).
2. Тое, што і пята (у 2 знач.; спец.).
|| прым. пя́тачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пята́, -ы́, ДМ пяце́, мн. пя́ты і (зліч. 2, 3, 4) пяты́, пят, ж.
1. Задняя частка ступні, а таксама частка панчохі, шкарпэткі, якая закрывае яе.
Пяты ныюць (ад хадзьбы). Наступаць на пяты каму-н. (таксама перан.; даганяць).
2. Апорная частка чаго-н. (спец.).
П. дзвярэй.
◊
Ахілесава пята (кніжн.) — найбольш слабае месца каго-, чаго-н. [са старажытнагрэч. міфа пра Ахілеса, які меў толькі адно слабае месца на целе — пяту].
Да пят (разм.) — пра вельмі доўгае, амаль да зямлі адзенне, касу.
З (ад) галавы да пят (разм.) — тое, што і з галавы да ног.
Пад пятой каго або чыёй (разм.) — пад прыгнётам, пад уладай.
Па пятах за кім (разм.) — следам за кім-н., не адстаючы (хадзіць, гнацца).
|| прым. пя́тачны, -ая, -ае (да 1 знач.), пя́тавы, -ая, -ае (да 2 знач.) і пя́тны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)