па-пя́тае

пабочнае слова

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

па-пя́тае вводн. сл. в-пя́тых

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пя́ты

лічэбнік, парадкавы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пя́ты пя́тая пя́тае пя́тыя
Р. пя́тага пя́тай
пя́тае
пя́тага пя́тых
Д. пя́таму пя́тай пя́таму пя́тым
В. пя́тага (адуш.)
пя́ты (неадуш.)
пя́тую пя́тае пя́тых (адуш.)
пя́тыя (неадуш.)
Т. пя́тым пя́тай
пя́таю
пя́тым пя́тымі
М. пя́тым пя́тай пя́тым пя́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сам-пя́ты

лічэбнік, парадкавы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сам-пя́ты сам-пя́тая сам-пя́тае сам-пя́тыя
Р. сам-пя́тага сам-пя́тай
сам-пя́тае
сам-пя́тага сам-пя́тых
Д. сам-пя́таму сам-пя́тай сам-пя́таму сам-пя́тым
В. сам-пя́тага (адуш.)
сам-пя́ты (неадуш.)
сам-пя́тую сам-пя́тае сам-пя́тых (адуш.)
сам-пя́тыя (неадуш.)
Т. сам-пя́тым сам-пя́тай
сам-пя́таю
сам-пя́тым сам-пя́тымі
М. сам-пя́тым сам-пя́тай сам-пя́тым сам-пя́тых

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

в-пя́тых вводн. сл. па-пя́тае.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяць¹, пяці́, Т пяццю́, ліч. кольк.

1. Лік, лічба і колькасць 5.

2. Тое, што і пяцёрка (у 2 знач.).

Напісаў сачыненне на п.

Ні ў пяць ні ў дзесяць (разм.) — ні туды ні сюды, не так, як трэба.

Зрабіў ні ў пяць ні ў дзесяць.

|| парадк. пя́ты, -ая, -ае (да 1 знач.).

Пятае цераз дзясятае і з пятага на дзясятае (разм.) — пераходзячы непаслядоўна ад аднаго да другога.

Расказаць пятае цераз дзясятае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пя́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да пяць. Пяты дзень. Пяты вагон. Пяты год.

2. у знач. наз. пя́тая, ‑ай, ж. Пятая частка чаго‑н. Адна пятая насельніцтва.

•••

Пятая калона гл. калона.

Пятае кола ў возе гл. кола.

Пятае цераз дзесятае; з пятага на дзесятае — непаслядоўна, без падрабязнасцей (расказаць, адказаць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

деся́тый дзяся́ты;

из пя́того в деся́тое пя́тае це́раз дзяся́тае.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзе́сяць, -і́, -ццю́, ліч. кольк.

Лік і колькасць 10.

Д. чалавек.

Д. гадоў.

Ні ў пяць ні ў дзесяць (разм., неадабр.) — ні туды ні сюды; ні так ні гэтак.

|| парадк. дзяся́ты, -ая, -ае.

Дзясятыя гады мінулага стагоддзя.

Гэта справа дзясятая (перан.: няважная, другарадная; разм.).

Пятае праз дзясятае (разм., жарт.) — непаслядоўна, пераскокваючы з аднаго на другое (расказваць, пераказваць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пя́тый пя́ты;

пя́тое колесо́ в теле́ге пя́тае ко́ла ў во́зе;

с пя́того на деся́тое (пя́тое че́рез деся́тое) пя́тае це́раз дзяся́тае;

ну́жен (нужна́, нужно́) как соба́ке пя́тая нога́ патрэ́бен (патрэ́бна) як саба́ку пя́тая нага́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)