Пяня́га ’кавалак скуры’ (Ян.); сюды ж пяняшкі (пеня́шки) ’заднікі ў ботах і чаравіках’ (Нас.). Апошняе, паводле Насовіча, памяншальнае ад пе́нязь ’скура ад падпяткаў у ботах і чаравіках’ (гл.) замест *пяня́жкі, што магло пры ўзнаўленні формы адз. л. даць утварэнне на ‑га.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́нязь ’скура ад падпяткаў ботаў ці чаравікаў’ (Нас.). Няясна. Гл. пяня́га ’кавалак скуры’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Піня́га (з шавецкага рамяства) (Сержп. Грам.), польск. pinku, репка ’шавецкі цвік, шавецкая шпілька, якой прыбіваюць падэшву да бота’. З ням. Pinne ’тс’ (Варш. сл., 4, 195) < (н.-ням. pfinne, в.-ням. pfln, англа-сакс. /ля) < с.-ірл. Ьепп ’рог’ (Васэрцыер, 173). Гл. таксама пяняга ’кавалак скуры’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)