пя́дзя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пя́дзя пя́дзі
Р. пя́дзі пя́дзяў
Д. пя́дзі пя́дзям
В. пя́дзю пя́дзі
Т. пя́дзяй
пя́дзяю
пя́дзямі
М. пя́дзі пя́дзях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пя́дзя, -і, мн. -і, -яў, ж.

Старая мера даўжыні, роўная адлегласці паміж расшыранымі вялікім і ўказальным пальцамі.

Лоб на сем пядзяў (разм.) — вельмі разумны.

Ні пядзі (звычайна пра зямлю: не аддаць, не ўступіць і пад.) — ніколькі, нават самай малой часткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пя́дзя ж. пядь;

ні пя́дзі — ни пя́ди

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пя́дзя, ‑і, ж.

1. Старая мера даўжыні, роўная адлегласці паміж канцамі расцягнутых вялікага і ўказальнага пальцаў.

2. Невялікі ўчастак зямлі, прасторы. Кожную пядзю зямлі тут Сваім засланялі мы целам. Танк. У людзей было так мала сенажаці, што яны калаціліся за кожную пядзю. Колас.

•••

Ні пядзі — ніколькі (не аддаць, не саступіць, звычайна пра зямлю).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пя́дзя ’адлегласць паміж канцамі расстаўленых вялікага і ўказальнага пальцаў рукі; старая мера даўжыні’ (ТСБМ; барыс., шальч., беласт., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), пʼя́дзя ’тс’ (ТС), пядзь ’тс’ (Шымк. Собр., Ян., Сцяшк.; чэрык., Мат. Гом.), пʼядзь ’тс’ (ТС), пядь (пйядь) ’тс’ (Бес.), пядь ’тс’ (Бес.), пя́дя ’тс’ (Растарг.), ст.-бел. пядь, сюды ж пядень ’тс’ (Шымк. Собр.), пя́да ’мера адлегласці ад верху вялікага пальца да канца сярэдняга (роўная 3 кархам або 1/2 локця)’ (свянц., Крывіч, 1926, 12, 106). Параўн. укр. пʼядь, рус. пядь, дыял. пя́да, пя́дя, польск. piędź, чэш. píď, славац. piaď, в.-луж. pjedź, н.-луж. pěź, славен. pẹ̑d, серб.-харв. пе̑д, балг. пе́дя, макед. педа, ст.-слав. пѧдь. Прасл. *pędь суадноснае з *pęti (суфікс *‑dь, SP 1, 64), гл. пяць ’цягнуць, напружваць’; роднаснае да літ. spęsti, spéndžiu ’расстаўляць сіло, лавіць у пастку’, spiñdis ’пастка’, ст.-літ. spándyti ’нацягваць’, лат. spanda ’перавязь у плузе’, параўн. таксама лац. pendēre ’вісець’, ст.-в.-ням. spannaпядзя’ (Фасмер, 3, 423; Бязлай, 3, 20; Шустар-Шэўц, 2, 1075; Махэк₂, 448; Скурат, Меры, 17–18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пядь пя́дзя, -дзі ж.;

ни пя́ди ні пя́дзі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пядзеньпядзя; мера’ (Шымк. Собр.). Беларуска-руска-cлавенска-харвацкая ізаглоса, параўн. рус. пя́день ’мера рукой (указальным і вялікім пальцамі)’ (алан., валаг., Раманава, Меры, 88–89), славен. péden, pedȃnjпядзя, прамежак’, харв. pȇdanj, pēdenjпядзя’, утворана пры дапамозе суфікса ‑ьnʼь ад *pędь (Куркіна, Диал., 157), гл. пядзя, сюды таксама энтамалагічныя тэрміны: пя́дзенік ’матыль-шкоднік, яго вусень’, рус. пя́деница ’тс’ (бо вусень перасоўваецца шляхам выгібання спіны, як бы мераючы пядзямі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пясту́к ’вялікі палец’ (Стан.), параўн. укр. пʼясту́к ’кулак’. Хутчэй за ўсё, да пяць ’расцягваць, напінаць’ (гл.) у сувязі з вымярэннем, пры якім выцягнуты вялікі палец утварае пядзю (гл. пядзя); параўн. ЕСУМ, 4, 651.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

твань, ‑і, ж.

Дрыгва, багністае месца. Перад хлопцамі ляжала гнілая зыбучая твань. Гамолка. Як у той час [вясной 1941 года] .. [Нікодыма] радавала і хвалявала кожная асушаная пядзя зямлі, дык цяпер, наадварот, ён нецярпліва чакаў, каб гэтая зямля зноў ператварылася ў першабытную твань, па якой не прашыецца на Воўчую выспу нават мыш. «Беларусь». Твань вакол была такая, што калі ступіш на яе, дык, здаецца, увесь свет зыбаецца. Броўка. Залезлі [маці з Алёшкам] па самую шыю ў густую рыжую твань і сядзелі там, аж пакуль па іх не напароліся карнікі. Сачанка. // Гразь. Дзядзька Марцін вытрас сетку, а потым выпаласкаў з яе розны бруд і твань па чыстай бягучай вадзе. Колас. // Ціна. Падводная гаць з жэрдак і палак спружыніць пад нагамі .. Ногі слізгаюцца па жэрдках, якія абраслі пад вадой зялёнай тванню. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пра́сці, праду́ ’скручваючы лён, кудзелю, воўну, рабіць ніткі’ (ТСБМ, Шат., Касп.), прасьць ’тс’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), пря́стэ, прэ́ста ’прасці; віць вяроўку (ганц., Сл. ПЗБ). Рус. прясть, пряду́, укр. пря́сти, ст.-рус. прясти, польск. prząść, в.-луж. přasć, н.-луж. pśěsć, чэш. přísti, славац. priasť, серб.-харв. пре̏сти, славен. présti, балг. преда́ ’прасці’, макед. преде ’тс’. Прасл. *pręsti (< *pręd‑ti) (Фасмер, 3, 394). Роднасныя: літ. spréndžiu, spréndžiau, sprę́sti ’абцягваць, абмерваць’, лат. spriêžu, spriêst ’нацягваць, расцягваць’, літ. spríndisпядзя’, англ.-сакс. sprindel ’сіло, кручок’ (гл. Траўтман, 278; Мацэнаўэр, LF, 14, 184; Персан, 873; ESJSt, 12, 710). Інакш, менш верагодна Махэк₂ (494), які параўноўвае з ням. spinnen і зыходнай формай славянскага кораня лічыць *spend‑, дзе потым было s‑ заменена на ўзмацняльнае ‑r‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)