пэ́каць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пэ́каю пэ́каем
2-я ас. пэ́каеш пэ́каеце
3-я ас. пэ́кае пэ́каюць
Прошлы час
м. пэ́каў пэ́калі
ж. пэ́кала
н. пэ́кала
Загадны лад
2-я ас. пэ́кай пэ́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пэ́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Пэ́каць ’дрэнна чытаць’ (Мат. Маг., Шат.), ’курыць люльку’ (Шат.), ’біць не вельмі моцна, пляскаць’ (Бяльк.), ткнуць ’выцяць злёгку, пляснуць’ (Бяльк.). Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распэ́йкаць ’распусціць, растраціць’ (пух., Жд. 3; карэліц., Жыв. сл.). Няясна. Магчыма, да пэкаць (гл.) з экспрэсіўным інфіксам у корані і далейшым развіццём семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)