пышэ́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пышэ́е пышэ́юць
Прошлы час
м. пышэ́ў пышэ́лі
ж. пышэ́ла
н. пышэ́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час пышэ́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пышэ́ць1 ’раз’ядацца, таўсцець’ (Жыв. НС). Ітэратыў да пы́хаць у значэнні ’ўздымацца, надзімацца’ (гл.).

Пышэ́ць2 (пъшэ́ць) ’пашчыпваць (у роце)’ (ушац., Нар. лекс.). Ітэратыў да пы́хаць (гл.), у значэнні ’гарэць, палыхаць’, параўн. пыш ’прысак’ і пры́шчыць ’шчыпаць, балець (пра рану)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухнец́ьпышэць, раз’ядацца’ (слонім., Роднае слова, 2001, 5, 89). Ад пу́хны ’пышны’ (гл.) па тыпу цёмны > цямнець і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́шка1 ’круглая пульхная булачка’ (ТСБМ; в.-дзв., калінк., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ’печыва з мукі і бульбы’ (лід., Сл. ПЗБ), ’мерзлая, перазімаваўшая на полі бульба’ (слуц., Жыв. сл.; пух., Сл. ПЗБ), пы́шка ’тс’ (Жд. 2; Жд. 3), рус. пы́шка ’пышка, пампушка’. Утворана ад пы́шкаць ’брадзіць, пухкаць (пра цеста)’, параўн.: подходзіць хлеб да пушкае (ТС), гл. пы́хаць, пышэ́ць.

Пы́шка2 ’ганарлівец, надуцік; пястун, раскошнік’ (Нас.), сюды ж пы́шыцца (пы́шицьца) ’надзімацца’ (Нас.), пы́шаны (пы́шенный) ’фанабэрысты, непадступны’ (там жа). Ад пыхаць, пышны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)