пы́рка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пы́рка пы́ркі
Р. пы́ркі пы́рак
Д. пы́рцы пы́ркам
В. пы́рку пы́рак
Т. пы́ркай
пы́ркаю
пы́ркамі
М. пы́рцы пы́рках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пы́рка ’кукіш’: дай яму пырку (шальч., Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, пераноснае ад нырка ’курыца’ (гл. ныр2), параўн. рус. нырка ’penis’ (гл. Фасмер, 3, 420, ад нырять, пыр, гл. таксама Этимология–1997–1999, 50) і ’курыца’, што звязана з пырыць ’распіраць, пучыць’ (гл.), пра аднакарэнныя пашыраныя асновы *рык‑, *рьпкі‑ і пад. гл. Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 312.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́рта груб. ’нос’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, ад пы́рыць ’выпіраць, пучыць’ (гл.) з рэдкай суфіксацыяй ‑та (‑*ьta), параўн. пы́рка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пыр-пыр ’падзыўныя словы для курэй’ (Гарэц.), пырь‑пырь ’тс’ (Нас., мсцісл., З нар. сл.; Растарг.), пыра‑пы́ра ’тс’ (Растарг.), пыря, пы́рка ласк. ’назва курыцы’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), ’нейкая птушка, магчыма, чыранка’ (Турска ў Федар. 7), рус. пырь‑пырь ’падзыўныя словы для курэй, індыкоў’, пыря ’курыца, індычка; слова, якім падзываюць авечак’; паводле матэрыялаў АЛА, суадносіцца з падзыўнымі для куранят на поўдні Славіі: славен., макед. рухі, pire, pirą. Гукапераймальнае, гл. Фасмер, 3, 420; БЕР, 5, 254; Махэк₂ (449) ідэнтыфікуе з пыль-пыль (гл.), бо ў аснове слоў ляжыць першаснае гукаперайманне *рі‑рі, што імітуе голас куранят у большасці славянскіх моў, параўн. Фалінская, Зб. Сяткоўскаму, 159. Гл. пі‑пі, параўн. літ. pypti ’пішчаць’, ру́‑ру́, а таксама рум. рігі‑рігі, венг. piri‑piri і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)