Пшано́ ’вымалачанае проса’ (Шымкевіч, Покажчик), ’прасяныя крупы’ (Воўк-Лев., Татарк.), пшоно ’тс’ (ТС), ж. р. пшана ’проса (?)’: jak na poli pszanü рагай (Федар. 6, 188); ’пшаніца (?)’: кормиця вы ихъ ярой пшеной (смал., Шн. 2, 524), атопка ’проса (?)’: за річенкою пшенку жну (гродз., Крачк.), ’каша з проса’ (хойн., Мат. Гом.), пшы́нка ’прасяныя крупы’ (жлоб., там жа), пшанчанка ’проса’ (Ян.), сюды ж атопка ’пшанічная салома’ (Сцяшк. Сл.), пшоны, пагонны, пшэны, пшэнны ’пшанічны’ (Сл. ПЗБ), пшэнный ’тс’ (Бяльк.), пшопны ’тс’ (Сцяц.), пшановы ’прасяны’ (шкл., Мат. Маг.), пшаняны ’тс’ (жытк., добр., сльск., Мат. Гом.), пшоняны ’тс’ (ТС), пшэняны ’тс’ (ПСл), параўн. укр. пшоно ’прасяныя крупы’, рус. пшено, польск. pszono, чэш., славац. pieno, харв. pšeno ’зерне’, славен. pieno ’прасяныя крупы’, макед. пченка ’кукуруза’, ст.-слав. пьшено ’ячныя крупы’. Прасл. *рькепо ўтворана ад прасл. *рьха(і (гл. піхаць, пхаць), першапачаткова ’тое, што вымалачана, абтоўчана, абабіта’, з якога развілося значэнне ’крупы’, ’проса’ і пад. Гл. Фасмер, 3, 417; Чарных, 2, 86–87; Сной, 513; Глухак, 508–509 (падаюцца паралелі аналагічных утварэнняў ад і.-е. *peis‑/*pis‑ ’таўчы, драбіць, малоць’), Банькоўскі, 2, 960.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пшэні́чка (pszeniczka) ’кукуруза’ (Пятк.). Да пшаніца, пшано (гл.), дэмінутыўная форма выкарыстала для называння новай рэаліі, параўн. макед. пченка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́пша ’прымесь (у просе)Насееў проса, змалаціўадна непша (Ян.). Відаць, цікавы архаізм (прасл. *ne‑pbx‑ja?); да *pьxati ’таўчы’, г. зн. ’тое, што не таўчэцца’, параўн. пшано, пшаніца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пшані́ца ’пшаніца, ярыца, Triticum aestivum L.’ (ТСБМ, Кіс., Сл. ПЗБ), ’пшаніца звычайная, Triticum vulgare Vill.’ (Шат.), пшэні́ца ’пшаніца’ (ТС; вільн., Сл. ПЗБ), пшанэ́ця ’тс’ (кам., Сл. ПЗБ), пышані́ца ’тс’ (Бяльк.), пшані́чка (pszeníczka) ’кукуруза’ (Пятк. 1), ст.-бел. пшеница ’пшаніца’, укр. пшени́ця, рус. пшени́ца, польск. pszenica, чэш. pšenice) славац. pšenica, в.-луж. pšenca, н.-луж. pšenica, серб.-харв. пшѐница, шѐница, славен. pšeníca, балг. пшени́ца, макед. пченица. Прасл. *pьšenica, вытворнае ад *pьšeno, гл. пшано.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́сткі ’семя сланечнік; семачкі’ (Скарбы, Сл. Брэс., Сцяшк.), ’гарбузовае насенне’ (баран., Жыв. сл.). Хутчэй за ўсё, па лінгвагеаграфічных і фанетычных прычынах, запазычана з польск. pestki ’семачкі; костачкі (у раслінах)’, паводле Банькоўскага (2, 533), польск. pestka — штучны наватвор (1564 г.) заместреска (-$/-, як у kostka ’костачка’); параўн. чэш. реска, славен. реска, харв. кайк. реска, н.-луж. раска (гл. Махэк₂, 440–441; Бязлай, 3, 19). Куркіна (Этимология–1994–1996, 202) збліжае са славен. peski ’маладыя адросткі часныку’, рус. дыял. пески ’кончыкі пальцаў на нагах’ і ўзводзіць да прасл. *pestь (роднаснае літ. piesta ’ступка’ і звязанае з піхаць, пшано, гл. Фасмер, 3, 250), што па вышэйназваных прычынах малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піха́ць, піхану́ць, піха́цца ’пхаць, штурхаць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Мік., Шат., Касп.; докш., баран., беласт., Сл. ПЗБ; аг.-бел., ЛА, 2), ’запіхваць’, ’малаціць пшаніцу’ (Нас.), пі́хаць ’даваць’ (Юрч. Вытв.), піхену́ць ’піхнуць’ (ТС), піха́ць ’есці прагна, груба і многа’ (Нар. лекс.), піхані́на ’штурханіна’ (міёр., Нар. словатв.), піхну́ць ’раптам папхнуць’. Укр. пиха́ти, пхати, рус. пиха́ть, пхать, ст.-рус. пихати, пьхати, польск. pichać, pchąć, чэш. pcháti, pchnouti, славац. pchať, pichať ’тс’, славен. peháti ’тс’, pháti ’таўчы, абдзіраць зерне’, харв. чак. ophati ’таўчы ячмень’, балг. пъ́хам ’соваю, тыцкаю’, ст.-слав. пьхати ’таўчы’. Праз чаргаванне ў аснове звязана з чэш. pěchovati ’трамбаваць’, а таксама з пест, пшано, пшаніца. Прасл. *pixati, *pьxati. Да і.-е. *pis‑, *pei̯s‑ ’таўчы, таптаць’: літ. pìsitі ’fuluere’, paisýti ’абдзіраць ячмень, малоцячы яго цапамі’, piestà ’таўкач’, лат. pàisît ’церці лён’, ст.-грэч. πτίσσω ’б’ючы, таўкучы, мелючы, ачышчаць, абдзіраць зерне ад абалонкі, шалупіння’, πτίσισ ’шалупінне’, πτισάνη ’ячныя крупы’, πτίσμα ’шатраванае зерне’, ст.-інд. pináṣṭi ’таўчы, драбіць’, piṣṭa ’змолаты’, ’мука’, перс. pist ’тс’, лац. pīnsō, ‑ere ’стаптаць, стаўчы’, с.-н.-ням. fesa ’вотруб’е’, vîsel ’ступа’ (Міклашыч, 270; Праабражэнскі, 2, 50; Траўтман, 220; Фасмер, 3, 269–270; Мюленбах-Эндзелін, 3, 34; Вальдэ-Гофман, 2, 307; Аткупшчыкоў, Из истории, 230; Бязлай, 3, 33; Борысь, Czak. stud., 100–102). Гл. таксама пхаць. Сюды ж піхма піхаць ’узмоцнена піхаць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)