пухна́ты, -ая, -ае (разм.).

1. Пушысты, мяккі.

Пухнаты коцік.

Пухнатая шапачка.

2. Поўны, пухлы.

П. тварык.

|| наз. пухна́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пухна́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пухна́ты пухна́тая пухна́тае пухна́тыя
Р. пухна́тага пухна́тай
пухна́тае
пухна́тага пухна́тых
Д. пухна́таму пухна́тай пухна́таму пухна́тым
В. пухна́ты (неадуш.)
пухна́тага (адуш.)
пухна́тую пухна́тае пухна́тыя (неадуш.)
пухна́тых (адуш.)
Т. пухна́тым пухна́тай
пухна́таю
пухна́тым пухна́тымі
М. пухна́тым пухна́тай пухна́тым пухна́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пухна́ты

1. пуши́стый;

~тая ша́пачка — пуши́стая ша́почка;

2. разг. пу́хлый;

п. твар — пу́хлое лицо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пухна́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Пушысты, мяккі, быццам з пуху. Узбоч пыльных гасцінцаў цвілі рамонкі, сям-там ківалі пухнатымі галоўкамі, бы кланяліся зямлі, васількі. Сачанка. [Хлопчык] бег, мякка махаў ручкамі — калашмаценькі ў шырокіх сваіх веснавых штоніках і ў пухнатай шапачцы. Скрыган.

2. Поўны, пухлы. [Віця] радасна смяяўся, зморшчыўшы свой пухнаты тварык. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́хлый пу́хлы, пухна́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пукна́ты ’пукаты, пухнаты, тоўсты’ (пін., Жыв. сл.), ’выпуклы’ (ТС), пукнатый ’тс’ (Клім.). Відаць, да пукаты ’тс’ (гл.), параўн. укр. валын. пукнястий ’тс’; магчыма, збліжанае да пухнаты (гл.) < пухнуць (мена к/хі). Гл. наступнае слова,

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чмель, чмяля, м.

Насякомае сямейства пчаліных з тоўстым, укрытым густымі галаскамі целам. Прагугніў і ўпаў на сланечнік пухнаты руды чмель, апудраны, быццам мельнік, кветкаваю мукою. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)