Пупы́р1 ’уздуцце, пухір’ (Цых.), пупырка ’бародаўка’ (Яўс.), пупырышка ’маленькі бугорчык, звычайна на скуры; пупышка’ (ТСБМ), рус. пупырь ’прышч; пухір; пупышка; грыб’, пупырка ’завязь агуркоў’, польск. pępyrz ’пухір’ (1136 г., pampir у запісе, гл. Банькоўскі, 2, 539). Прасл. дыял. *роругь (< *рорь), гл. пуп (Фасмер, 3, 408).

Пупы́р2 ’сава’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае (ад пупу! ’крык птушкі’), параўн. укр. пупенак, пупник ’від птушкі’, балг. пу́панец ’сава, Upupa epops’, пупа ’крычаць пупу! (пра саву)’ і лац. назву птушкі upupa.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупы́рка ’бародаўка’ (Яўс.), пупырышка ’ўздуцце, бугарок, выступ’ (ТСБМ). Гл. пупыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупуро́к ’пупышка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Магчыма, з літ. pupuras ’тс’ (там жа); параўн., аднак, рус. дыял. пупу́рушка ’буланчык’, пупу́рушек, пу́прушек ’прышчык’, што дапускае самастойнае фанетычнае развіццё памяншальнай формы ад пупыр (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́прык ’малое дзіця’ (Цых.), ’празмерна малы ростам’ (драг., З нар. сл.). Гл. поўпрык ’тс’, магчыма, збліжанае да луп, пупыр (гл.); да фанетыкі параўн. пухір/паўхір, пупрыца/паўпрыца і пад. Сюды ж, магчыма, укр. пу́рик ’нізкі ростам, тоўсты чалавек’, паводле ЕСУМ (4, 636), няяснае па паходжанні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)