пупо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пупо́к пупкі́
Р. пупка́ пупко́ў
Д. пупку́ пупка́м
В. пупо́к пупкі́
Т. пупко́м пупка́мі
М. пупку́ пупка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пупо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м.

1. Тое, што і пуп (у 1 і 2 знач.).

2. Невялікі акруглы выступ.

Кепка з пупком.

|| памянш. пупо́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў м.

|| прым. пупко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і пупо́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Пупочная грыжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пупо́к в разн. знач. пупо́к, -пка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пупо́к I, -пка́ м.

1. пупо́к;

2. (небольшой округлый выступ) ши́шка ж.;

3. бо́лтик

пупо́к II, -пка́ м., бот. пупа́вка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пупо́к 1, ‑пка, м.

1. Тое, што і пуп (у 1, 2 знач.).

2. Невялікі акруглы выступ. У цёмна-сіняй кепцы з пупком, сцягнутай на патыліцу, у таго ж колеру касцюме, у аброшаных ботах, .. [Сучок] унёс у хату свежасць ранку. Пестрак.

пупо́к 2, ‑пка, м.

Шматгадовая пахучая трава сямейства складанакветных з галінастым сцяблом і жоўтымі або белымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуп, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Упадзіна на сярэдзіне жывата пасля адпадзення пупавіны.

2. Страўнік у птушак.

Курыны п.

3. Круглае ці вострае заканчэнне розных прадметаў (разм.).

Дарабіць п. у шапцы.

Браць на пуп (разм.) — цяжка падымаць, перанапружвацца.

Пуп зямлі (разм., іран.) — пра таго, хто лічыць сябе галоўным, цэнтрам чаго-н.

|| памянш. пупо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пупо́к1пупок; страўнік у птушкі’ (ЛА, 1), польск. pępek ’страўнік курыцы або гусі, ці наогул птушыны’. Памянш. ад пуп (*pǫpъkъ), параўн. іншыя назвы птушынага страўніка: пуп, пу́пэ́ц, пупо́віна (гл. Жыв. св., 127).

Пупо́к2 ’маленькі агурок, ад якога адпала кветка’ (Жд. 2). Гл. пупалка.

Пупо́к3 ’малако ў рыбы’ (Янк. 3.), рус. пск. пупо́к ’ікра, часам рыбныя малокі’. Да пуп (гл.), параўн. пуп ’мяшочак з ікрой у рыбы’ (полац., Нар. словатв.), ’малако ў самцоў рыбы’ (бяроз., Жыв. НС).

Пупо́к4 ’ручка ў касе’ (мін., чэрв., в.-дзв., Шатал.; круп., Нар. сл.; дзярж., З нар. сл.; Жд. 3; Шат.; Бяльк.; карм., Мат. Гом.; Варл.), укр. пупе́ць ’тс’, рус. бранск., смал. пупо́к ’тс’. Ад пуп ’выступ’ з актуалізацыяй значэння ’дзяржанне, ручка’, гл. пуп3, параўн. рус. дыял. пуп ’ручка ў дзвярах’ і ’ручка ў касе’; відаць, другасна збліжанае з пуп (на целе), параўн.: pupok u kasie musia być na vyšyni kascovaha pupa (Варл.) і лу́чак мераюць да клуба (Цых.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пупа́вка ж., пупа́вник м., бот. пупо́к, -пка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пу́пе́ц ’пуп у птушак; гузік; бутон; нарост; кутас’ (ТС), пупэц ’пуп у птушак, страўнік’ (ЛА, 1), ’пупок’ (бяроз., Шатал.), укр. пупецьпупок, пупавіна; страўнік у птушак’, ст.-польск. pąpiecпупок’ (XV ст., глоса да лац. umbilicus), што дае падставы для рэканструкцыі дыялектнага прасл. *рррьcь < *рорь (Банькоўскі, 2, 539).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупі́ца ’прывязка, якою прымацоўваецца біч да цапільна’ (ДАБМ, камент., 829). Відаць, ад капіца ’тс’ (гл.) пад уплывам пуп ’пупавіна’ або пупок ’ручка ў касе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)